ПОСПЕХАЎ У РАТНАЙ СПРАВЕ!

Грамадства

Ідзе восеньскі прызыў ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь. Урачыстыя провады юнакоў з нашага раёна прайшлі 16 лістапада ў раённым Доме культуры.



У гісторыі нашай краіны было шмат перамог і паражэнняў, але дзякуючы моцнаму духам народу і беззапаветнай адданасці воінаў, якія адстойвалі яе гонар і незалежнасць, Беларусь вытрымала ўсе пакуты і выпрабаванні. І сёння мы павінны берагчы сваю зямлю, абараняць яе межы.  Метавіта таму служба ва Узброеных Сілах з’яўляецца адным з канстытуцыйных абавязкаў моцнай паловы беларусаў.


Пажаданні ў адрас прызыўнікоў і віншаванні з такім важным і ўрачыстым для іх жыццёвым перыядам выказалі намеснік старшыні райвыканкама Ганна Бабрынёва, намеснік раённага ваеннага камісара Сяргей Акулаў, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Таццяна Грышан, в.а. першага сакратара ГА “БРСМ” Сяргей Даўгулявец, настаяцель Свята-Мікольскай царквы г.п. Брагіна айцец Ігар, маці аднаго з навабранцаў Надзея Наумава і інш. Магчыма, маладым  салдатам   давядзецца сутыкнуцца з цяжкасцямі – воінская служба нялёгкая. Але разам з тым у арміі яны атрымаюць незаменны жыццёвы вопыт,  навучацца самастойна прымаць рашэнні, знойдуць новых сяброў. Служыць, як правіла, ідуць нявопытныя юнакі, а вяртаюцца  дарослыя мужчыны, упэўненыя ў сабе і мэтанакіраваныя.


Прызыўнікам  таксама былі ўручаны падарункі ад аддзела па справах моладзі і арганізацый, дзе тыя працавалі да арміі.  А ўрачыстасць і святочнасць мерапрыемству надавалі музычныя нумары ў выкананні Ігара Сінілы, Святланы Корхавай, Артура Джулакяна, Аляксандра Радзькіна.


Наперадзе ў хлопцаў паўтара гады службы, у час якой яны будуць спасцігаць ваенную справу, навуку гонару і мужнасці. І сагравацца думкай аб тым, што дома іх любяць і чакаюць.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *