Ёсць і іх уклад

Праздники и будни

Пра іх гаворыцца мала, хаця роля галоўных спецыялістаў у паспяховым развіцці аграпрамысловага комплексу не апошняя. Іх калегі з перыферыі хвалююцца за справы на вытворчасці толькі ў сваёй гаспадарцы, у той час як яны – ва ўсім раёне. І адказнасць нясуць  не  меншую.  Распра-цоўваюць новыя ідэі, укараняюць сучасныя тэхналогіі, абсталяванне, кантралююць, дапамагаюць, раяць, бывае, і спрачаюцца.



Пётр Пінчук закончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны ў 1999-м годзе і прыехаў да нас у раён. Працаваў спачатку ў СВК “Агра-Лідар”, потым – у  ветстанцыі, апошнія шэсць гадоў займае пасаду галоўнага заатэхніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. Захапляецца спортам.



Наталля Купрыенка – галоўны спецыяліст па закупках і якасці сельгаспрадукцыі. Яна выпускніца Пінскага мяса-малочнага тэхнікума, сваім ведам знайшла прымяненне на Брагіншчыне. У свой час узначальвала малаказавод, зараз сочыць за тым, каб малако адпраўлялася на перапрацоўку належнай  якасці.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *