з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Грамадства

Прысутнасць у беларускім святочным календары даты 7 лістапада – гэта сведчанне павагі сучаснага грамадства да гістарычнага мінулага народа. Вялiкі Кастрычнiк даў нам  рэальную магчымасць для фарміравання сваёй дзяржаўнасці, мірнай і плённай працы на роднай зямлі.  Кастрычніцкая рэвалюцыя згуртавала масы ў імкненні  пабудаваць свабодную, моцную, дастойную павагі дзяржаву новай фармацыі.


Атрымаўшы ў спадчыну ад мінулага ўсё лепшае, сёння мы сустракаем гэтае свята ў атмасферы грамадзянскага міру, паспяховага эканамічнага і сацыяльна-культурнага развіцця.


Шчыра жадаем вам здароўя, шчасця і дабрабыту, аптымізму і новых поспехаў у працы, вучобе, службе, грамадскай дзейнасці на карысць роднай Беларусі.


Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *