Новы год – адно з самых любімых нашых святаў. І, нягледзячы на зімовыя маразы, яно па-сапраўднаму добрае і цёплае, бо нагадвае нам аб галоўных жыццёвых каштоўнасцях: спагадзе і міласэрнасці.
Было прыемна чуць словы начальніка раённага аддзела СК Сяргея Канцавога, які падкрэсліў значнасць дабрачыннай акцыі. Дарэчы, следчыя прымалі ў ёй удзел і ў складзе РАУС. Калі сталі асобнай структурай, вырашылі не перарываць традыцыю. Сапраўды, што можа быць цудоўней у пераднавагоднія дні, чым дапамагчы хлопчыкам і дзяўчынкам, якія часова засталіся без апекі бацькоў, ажыццявіць хоць і маленькія іх мары, а ўзамен атрымаць бясцэнныя дзіцячыя ўсмешкі.
Шчыра дзякуем супрацоўнікам СК за праяўленую ўвагу і клопат. Ад усёй душы жадаем ім і іх сем’ям добрага настрою і душэўнай раўнавагі. Няхай 2013 год прынясе надзею на лепшае і дасць сілы пераадолець усе цяжкасці.
Кацярына СКАРАХОД,
дырэктар ДУА “Брагінскі раённы
сацыяльна-педагагічны цэнтр”