Працаваць, каб не было “мінусаў”

Сельское хозяйство

Па выніках работы за 11 месяцаў бягучага года ў грамадскім сектары атрымана прадукцыі на 162,2 млрд рублёў, тэмп росту ва ўсіх катэгорыях гаспадарак склаў 104,3% пры заданні 104-105%. Першынство ўтрымлівае КСУП “Малажынскі”, удзельная вага якога ў агульным аб’ёме – 21,7%, на другім месцы – КСУП “Чамярыскі” (19,3%), трэцім – КСУП імя Жукава (15,2%). Прагнозны паказчык, ад якога залежыць аказанне дзяржаўнай падтрымкі, выканалі чатыры  КСУПы:  імя Жукава, “Брагінка”, “Чамярыскі”  і  “Саўгас “Камарынскі”. Дадатковае  заданне,  якое даведзена абласным  камітэтам па сельскай гаспадарцы,  па сілах аказалася толькі працаўнікам “Чамярыскага” (103,3%).


На  кожнага  чалавека  за  студзень-лістапад  атрымана прадукцыі на  131,4 млн рублёў.   Лідзіруюць КСУП “Чамярыскі” – 178,1 млн, “Брагінскі”  – 157,8 млн і “Брагінка” – 141,3 млн. Яе вытворчасць на 100 га сельгасугоддзяў за студзень-верасень вывела ўперад чамярысцаў з паказчыкам 391 млн рублёў, на другім месцы – працаўнікі КСУП імя Жукава (382 млн), на трэцім – “Брагінкі” (335 млн), па раёне ў разліку на 100 га атрымана прадукцыі на суму 315 млн.


Пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў параўнанні з мінулым годам павялічылася і склала 102,2% (+ 614), кароў у грамадскіх статках раёна стала больш на 95 галоў. А вось свіней – менш на 837 галоў. Вытворчасць мяса знізілася толькі ў КСУП “Пераможнік” на 2,4%, або на 10,4 тоны. Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы атрыманы па 694 грамы (+75 грамаў). Мяса дзяржаве рэалізавалі менш, чым у 2011-м годзе, на 44,7 тоны.


Вытворчасць малака знізілася на 7,2% і склала 21313,8 тоны. Не выйшлі на ўзровень мінулага года за студзень-лістапад КСУП “Брагінскі” (70,1%), “Пераможнік” (92,7%), “Малажынскі” (94%), КСУП “Саўгас “Камарынскі” і імя Жукава (99,8%). Толькі дзве гаспадаркі забяспечылі рост: КСУП “Чамярыскі” (104,1%) і “Брагінка” (103%). У разліку на карову таксама надаілі малака на 252 літры менш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Гэта ў цэлым па раёне, бо ў КСУП “Брагінскі” мінус склаў 714 літраў, КСУП “Пераможнік” – 337, “Малажынскі” –  311. Павялічыць надой  ад коровы на 122 літры змаглі жывёлы  адной гаспадаркі – “Брагінкі”.


Рэалізавалі менш малака на 1088 тон, або на 5,8%. З агульнай колькасці прададзенай сыравіны 35,1%  адпавядае вышэйшаму гутунку,  “экстра” – 44,8%. КСУП “Чамярыскі” адпраўляе на перапрацоўку гатункам “экстра” 77,6% малака, “Брагінскі” – 62,9%, большую частку надоенага (58,3%) – КСУП “Малажынскі”. Ад рэалізацыі малака нізкай якасцю страчана за 11 месяцаў 4342,3 млн рублёў, на адной тоне – 246,8 тысячы. Найбольш за іншых – КСУП імя Жукава (556,4 тысячы). Для параўнання: КСУП “Чамярыскі” недаатрымаў на адной тоне 36,6 тысячы рублёў.


За студзень-лістапад прадалі ад кожнай каровы  па 3084 літры малака пры сярэдняй цане 2806 тысяч,  выручкі атрымалі 8,6 млн рублёў. Найбольшая яна ў КСУП “Чамярыскі” – 12,2 млн рублёў, найменшая – у КСУП “Брагінскі” – 6,5 млн.


Падзеж буйной рагатай жывёлы вымяраецца лічбай 646, што на 48 галоў менш мінулага года. Нізкія паказчыкі захаванасці маладняку ў КСУП “Малажынскі”. Тут невытворчае выбыццё да прыплоду склала 23,9%, а таксама ў КСУП “Саўгас “Камарынскі”, імя Жукава, “Брагінскі”. Сярэдняя вага галавы – 188 кг, страты ад падзяжу выліліся ў суму 1353,3 млн рублёў.  Насельніцтву прада-дзена 463 галавы сярэдняй вагой 187 кг на суму 1 млрд 454,5 млн рублёў (цана рэалізацыі – 16 760 рублёў).


За студзень-кастрычнік атрымана 53 188 млн рублёў чыстага прыбытку (у 2011-м – 18 002 млн). Ад рэалізацыі сельгаспрадукцыі – 24 172 млн рублёў прыбытку (летась – 6785 млн). Рэнтабельнасць па ўсёй дзейнасці склала 46% (у 2011-м – 35,6%). Рэнтабельнасць продажу – 15,5% пры заданні 4-5%. Выручка за гэты адрэзак часу ўзрасла на 244%, разам з падаткамі вымяраецца лічбай 155 571 млн рублёў, на аднаго чалавека – 126  млн. Лідзіруюць чамярысцы,  якія наб-лізілі  выручку на аднаго чалавека да 199,5  млн рублёў, тэмп  росту – 260%, удзельная вага ў агульным аб’ёме – 22,6%. На другім месцы – КСУП “Брагінскі” (147,9 млн, 250%), трэцім –  “Малажынскі”. Тут выручка склала 120,4 млн рублёў, тэмп росту – 247%.


У сельскагаспадарчай вытворчасці занята 1234 чалавекі, што на 41 менш мінулагодняга. Сярэднямесячны заробак за студзень-кастрычнік роўны 2306,5 тысячы рублёў супраць леташняга 1020,7 тысячы. Удзельная вага фонду заработнай платы ў выручцы з налічэннямі склала 28,5%, без налічэнняў – 21,9%. У кастрычніку вяскоўцы атрымалі ў сярэднім па 2721 тысячы, а працаўнікі КСУП “Саўгас “Камарынскі” найбольш за ўсіх – па 3095,4 тысячы, крыху менш чамярысцы – па 2904,9 тысячы.


Валянціна ДЗЕГЦЯРЭНКА,
начальнік аддзела эканомікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання
 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *