ГЕРОЯМ АФГАНСКАЙ ВАЙНЫ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА…

Грамадства


Учора  брагінчане  ў  чарговы раз  сабраліся каля помніка  воінам-інтэрнацыяналістам, каб  ушанаваць  памяць аб тых, хто не вярнуўся ў родным дом –  загінуў пад афганскім небам, аддаць даніну павагі ўсім, хто больш за 20 гадоў назад прайшоў  праз цяжкія выпрабаванні чужой  вайны.


А ў чацвер, 14 лютага,  старшыня Брагінскай раённай арганізацыі  ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Валерый  Чарнянок разам з баявымі таварышамі Віктарам Балобанам, Аляксандрам Кукраком і Уладзімірам Ветчанкам наведалі магілу Віктара Сцепаненкі, якая знаходзіцца ў вёсцы Залессе (зараз тэрыторыя Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка). 


Віктар быў накіраваны ў Афганістан у ліку першых савецкіх салдат. Родным пісаў, каб не хваляваліся за яго, спадзяваўся на хуткую сустрэчу. Але не давялося. Юнак загінуў на дзясяты дзень баявых дзеянняў. 


Сёння на магіле Віктара Сцепаненкі стаіць крыж. Але да гэтага быў помнік, які нехта асмеліўся скрасці. Мяркуецца, што вандалы здалі яго ў пункт прыёму каляровых металаў.  Як паведаміў Валерый Васільевіч, пытанне аб вырабе новага помніка ўжо вырашана, і праз некаторы час ён з’явіцца на магіле героя афганскай вайны.


Старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кавалёк, старшыня раённай арганізацыі саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Валерый Чарнянок, в.а першага сакратага РК ГА «БРСМ» Сяргей Даўгялявец 15 лютага не пакінулі без увагі  Марыю Мікалаеўну, маці другога нашага земляка – Віктара Балобана, які загінуў у чужой краіне.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *