…І ХЛЕБ У ДАРОГУ

Грамадства


Яшчэ адзін гандлёвы ларок Брагінскага філіяла Гомельскага КХП “ААТ Гомельхлебапрадукт” з’явіцца ў Брагіне – на вуліцы Чалідзэ (у раёне аўтазапраўкі). Цяпер не толькі ў мясцовых жыхароў, але і ў  вадзіцеляў, пасажыраў, якія будуць праязджаць міма,  з’явіцца магчымасць набыць і ацаніць смак брагінскага хлеба і іншых відаў  выпечкі, якія будуць прадстаўлены ў шырокім асартыменце.


Як расказала намеснік дырэктара філіяла Мар’яна Галезнік, акрамя традыцыйных хлебабулачных вырабаў, якія ўжо сталі візітнай карткай іх цэха, у ларку можна будзе набыць малако, каўбасы, крупы, якія прадаюцца тут танней, асабліва грэчка (па акцыі  цана на яе зусім невысокая). Гандляваць таварамі будзе прадстаўнік моцнай паловы чалавецтва. На першым этапе, па словах Мар’яны Мікалаеўны, у гандлёвай кропцы два выхадныя – субота і нядзеля. Потым, па меры неабходнасці, графік работы адрэгулююць.


У апошні час брагінскія кандытары асвоілі выпечку яшчэ аднаго віду прадукцыі – пячэння “Рамантыка”.   План студзеня цэх перавыканаў, адправіў спажыўцам на 100 кілаграмаў вырабаў больш.


Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *