КОЛЬКАСЦЬ ДЫПЛАМАНТАЎ ВЫРАСЛА

Грамадства

Упраўленне  адукацыі Гомельскага аблвыканкама  падвяло  вынікі трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў,  які праходзіў з 14 па 18 студзеня. Пры гэтым адзначана станоўчая дынаміка  выступлення  старшакласнікаў з Брагінскага  раёна.  Яны  сталі  ўладальнікамі чатырох дыпломаў.


Першае месца ў абласной алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры  заваявала  вучаніца Камарынскай сярэдняй школы Ксенія Піляк, падрыхтоўкай якой займалася Марыя Адамаўна Музыкіна, трэцяе – Марыя Прахарэнка з Хракавіцкай СШ (настаўніца – Зоя Анатольеўна Сапоненка). “Сярэбраная” ўзнагарода ў матэматычным спаборніцтве апынулася ў руках Іллі Малочкі (Вуглоўская СШ, настаўніца – Ірына Уладзіміраўна Малочка). Дыплом трэцяй  ступені  ў  алімпіядзе па нямецкай мове атрымала гімназістка  Віялета Бельчанка (настаўніца – Алена Дзмітрыеўна Харко).


Поруч з Гомельскім, Петрыкаўскім і Буда-Кашалёўскім раёнамі Брагінскі названы ў ліку тых, дзе адзначаецца найбольшая колькасць пераможцаў сярод сельскіх школьнікаў. 


Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *