РАДЫ ДРУЖЫННІКАЎ ПАШЫРАЮЦЦА

Общество

Шостага лютага дзявятую гадавіну з дня ўтварэння адзначылі  маладзёжныя атрады аховы правапарадку. Члены атрада імя Васіля Ігнаценкі, які дзейнічае на тэрыторыі райцэнтра, сабраліся ў гэты дзень на ўрачыстае мерапрыемства.


Падтрыманне дысцыпліны і парадку на вуліцах населеных пунктаў раёна – задача не толькі міліцыі. Дапамогу супрацоўнікам Брагінскага РАУС у гэтай адказнай справе  аказваюць добраахвотныя дружыны, якія створаны пры РК ГА “БРСМ”. Сёння ў атрад імя Васіля Ігнаценкі ўваходзяць 18 прадстаўнікоў розных арганізацый і прадпрыемстваў гарпасёлка. Згодна з зацверджаным графікам, яны сумесна з патрульна-паставой службай нясуць вахту кожную пятніцу, суботу і нядзелю з 21.00 да 1.00.


Асноўны абавязак дружыннікаў – прайсці па начных забаўляльных установах Брагіна і прасачыць, ці ўсе наведвальнікі вядуць сябе культурна, ці не ўчыняюць боек. Калі ж у поле зроку трапляе парушальнік, то яны неадкладна  павін-ны паведаміць аб гэтым у РАУС. Акрамя таго, дружыннікі праводзяць прафілактычную работу з непаўналетнімі. Вядома, што заканадаўства сёння забараняе  знахо-дзіцца на дыскатэках і ў барах пасля 22.00 тым, каму няма 18 гадоў, а на вуліцы пасля 23.00 – каму не споўнілася 16. І калі з Дома культуры падлеткі выходзяць у час, то дамоў ісці спяшаюцца не ўсе. Пры гэтым дружыннікі дзейнічаюць строга ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь №214 ад 26 чэрвеня 2003 года “Аб удзеле грамадзян у ахове правапарадку”. Дарэчы, у 2012 годзе імі праведзена 116 рэйдаў.


У рамках пасяджэння таксама адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання, на якой в.а першага сакратара РК ГА “БРСМ” Сяргей Даўгулявец за актыўны ўдзел і адказны падыход да работы ў маладзёжным атрадзе аховы правапарадку імя Васіля Ігнаценкі ўручыў грамату Вользе Паляшчук, фотакарэспандэнту рэдакцыі газеты “Маяк Палесся”.


Выконваючы абавязкі начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Брагінскага РАУС  Канстанцін Стаднікаў нагадаў дружынікам аб іх правах і абавязках. Таксама былі разгледжаны праблемныя пытанні, якія хвалявалі членаў атрада, вызначаны  шляхі вырашэння. Асноўнае з іх датычылася стымулявання работы дружыннікаў. Гаворка ішла аб так званых “адгулах”: за два выхады –адзін аплачваемы выхадны. Так сказана ў распараджэнні райвыканкама.  І калі некаторыя  ўстановы,  напрыклад, аддзел адукацыі, ахвотна  ідуць  насустрач, то ва  многіх  іншых  з гэтым  – праблемы.


Яшчэ адна немалаважная задача, якая стаяла перад дружыннікамі, – абранне камандзіра атрада. Большасць галасоў было аддадзена за Сяргея Аляксеевіча. Яго намеснік –  Таццяна Грышан, начальнік аддзела па справах моладзі.


Дарэчы, стаць членам МААП можа кожны малады чалавек ці дзяўчына, якія па сваіх дзелавых і маральных якасцях здольныя  выконваць ускладзенныя на дружыннікаў абавязкі. Для гэтага трэба звярнуцца ў РК ГА “БРСМ” ці ў ад-дзел па справах моладзі райвыканкама або патэлефанаваць па нумары 2-22-90.


– Мы чакаем  адказных, мэтанакіраваных брагінчан, якія займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю, – гаворыць Таццяна Міхайлаўна. – Маладых людзей, якім неабыякавы лёс свайго краю, якія хочуць бачыць яго ўтульным, прыгожым і свабодным ад правапарушэнняў.



Добавить комментарий