Прыкрыта некалькі кропак па незаконным вырабе спіртнога

Территория закона

Самаробныя алкагольныя напоі ў кожнага народа называюцца па-рознаму, у нас – самагонка. Але яе  вытворчасць заўсёды была справай рызыкоўнай. У першую чаргу гэта датычыць заканадаўства. Сталыя людзі, напэўна, памятаюць, што ў СССР нават была прадугледжаная крымінальная адказнасць за самагонаварэнне. Як жа ідуць справы цяпер? Ці можна вырабляць самагонку ў нашай краіне, не парушаючы закон? Высветлілася, што нельга, нават для ўласных патрэб.13 апреля_Прыкрыта некалькі кропак па незаконным вырабе
Як  паведаміла  в.а. начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Брагінскага РАУС Алена Катлабай, згодна з артыкулам 12.43 КаАП выраб моцных алкагольных напояў і паўфабрыкатаў для іх, а таксама  захоўванне самагонных  апаратаў, цягнуць папярэджанне або штраф ў памеры да пяці базавых велічынь. Калі ж чалавек будзе абвінавачаны ў гэтых дзеяннях паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання, штраф можа павялічыцца  да  трыццаці  базавых велічынь. Да такой жа адказнасці будуць прыцягнуты і асобы, якія захоўваюць дома больш за пяць літраў самагонкі  і  больш за трыццаць літраў брагі.
За  продаж  алкагольных напояў  прадугледжаны штраф да дзесяці  базавых  велічынь (арт. 12.27 КаАП).  І  тут пакаранне  чакае не толькі  прадаўцоў самаробнага спіртнога, але і яго пакупнікоў,   якія   могуць быць аштрафаваны на сумму да пяцісот тысяч  рублёў. Ва ўсіх пералічаных  выпадках забароненыя напоі і прыстасаванні  для  іх вырабу,  вядома  ж, канфіскуюцца.
Нягледзячы на гэта, некаторыя жыхары раёна працягваюць “зарабляць” самагонаварэннем. Але рана ці позна яны ўсё ж трапляюць у поле зроку праваахоўных органаў.  Асабліва “ўраджайным” у гэтым плане быў  мінулы тыдзень, калі супрацоўнікамі міліцыі выяўлена некалькі такіх фактаў. Першым чынам гаворка ідзе пра Гдзень, дзе 2 красавіка адразу чатыры сям’і былі прыцягнуты да адказнасці за выраб самагоннай брагі. Усяго ў той дзень у гэтай вёсцы знішчана 170 літраў паўфабрыкатаў. Таксама 40 літраў брагі  было выяўлена і ў Малажыне.
Не застаўся незаўважаным і “бізнесмен” з райцэнтра, у якога канфіскавана 32 бутэлькі віна аб’ёмам 0,7 літра кожная.  Гандлёвая кропка зачынена дзякуючы мясцоваму  жыхару, які прызнаўся ўчастковаму інспектару, дзе неаднаразова набываў спіртное. Да адказнасці “прадпрымальнага”  брагінчаніна прыцягне інспекцыя па падатках і зборах.
Дарэчы, пільныя грамадзяне час ад часу інфармуюць міліцыю аб фактах парушэння заканадаўства ў сферы абарачэння алкагольнай прадукцыі. Нядаўна, напрыклад,  патэлефанаваў  жыхар раёна  і паведаміў, што загадчыца аднаго з магазінаў прадае гарэлку дома па завышаных цэнах. Паведамленне не  пацвердзілася, але ў той дзень супрацоўнікі РАУС знайшлі ў доме жанчыны 80 літраў самагоннай брагі.
Паколькі алкагалізм наносіць значную шкоду здароўю чалавека і з’яўляецца асноўнай крыніцай правапарушэнняў,  на дзяржаўным узроўні прыняты не адзін  закон, накіраваны на паніжэнне спажывання беларусамі спіртных напояў. Барацьбе з гэтым сацыяльным злом надаецца вялікае значэнне і ў нашым раёне. І калі насельніцтва  бу-дзе  садзейнічаць  выяўленню самагоншчыкаў, магчыма, настане дзень, калі гэтыя людзі не толькі будуць хаваць вочы ад сораму пры сустрэчы з аднавяскоўцамі, але і зусім пакінуць свой непрыстойны занятак. Перамагчы зло можна  толькі агульнымі намаганнямі.

За тры месяцы гэтага года ў жыхароў раёна супрацоўнікі міліцыі  канфіскавалі 1366 літраў самагонкі, брагі і фальсіфікаванага спірту.  А  ўжо ў красавіку  гэтая лічба  павялічылася яшчэ на 332 літры.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *