Вайсковая дысцыпліна не спалохала

Грамадства

6 апреля_Вайсковая дысцыплінаУладзімір Шпетны з Камарына рыхтуецца прысвяціць сваё жыццё абароне Радзімы.

Насіць афіцэрскую форму было ганарова ва ўсе часы.  Аб ёй з дзяцінства марыў і Уладзімір.  Таму да паступлення ў Ваенную акадэмію рыхтавацца пачаў яшчэ ў школе. Поўная змена прывычнага ладу жыцця будучага афіцэра не палохала. Вядома, трэба было  прыстасавацца да вайсковай дысцыпліны, цвёрдым патрабаванням і строгаму распарадку дня. Але дзеля ваеннага звання юнак быў гатовы пераадольваць любыя цяжкасці. Бацькі ахвотна падтрымалі сына ў выбары прафесіі.
«Дысцыплінаваны, добра ведае воінскія ўставы, заўсёды кіруецца імі ў паўсядзённым жыцці, да службовых абавязкаў адносіцца адказна», – так характарызуе Уладзіміра кіраўніцтва дывізіёну курсантаў факультэта ракетных войск і артылерыі, дзе ён вучыцца на другім курсе.  Наогул, за паўтара гады вучобы ў акадэміі юнак стаў больш сур’ёзны і рашучы. І менавіта гэтыя якасці характару дапамагаюць яму ісці да вызначанай мэты.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *