Даведацца пра штраф можна на сайце МУС

Территория закона

SkorostiНа сайце mvd.gov.by, у раздзеле паслугі, з`явіўся новы online-сэрвіс, які з 9 ліпеня дазваляе ўладальніку транспартнага сродку праверыць наяўнасць у яго штрафаў за парушэнне хуткасных рэжымаў, зафіксаваных камерамі фотафіксацыі, якія працуюць у аўтаматычным рэжыме.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС Беларусі, сэрвіс дазваляе даведацца толькі аб наяўнасці неаплачаных штрафаў, для чаго ва ўстаноўленай форме неабходна запоўніць палі «прозвішча, імя і прозвішча па-бацьку ўладальніка транспартнага сродку», «серыя і нумар пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку». Увод звестак аб нумары дакумента на транспартны сродак выкліканы неабходнасцю абароны персанальных даных уладальніка. Таму атрымаць канфідэнцыяльную інфармацыю аб штрафах можа толькі ён. Гэта выключае верагоднасць таго, што даныя трапяць іншай асобе, якая можа пакарыстацца імі ў карыслівых ці махлярскіх мэтах.

Калі ў базе даных утрымліваюцца звесткі аб тым, што ў дачыненні да ўласніка накладзены штраф, то пад табліцай, якая з`явілася, аўтаматычна размяшчаецца падрабязная інструкцыя аб спосабах і алгарытмах аплаты запазычанасці.

Інфармацыя як аб наяўнасці неаплачаных штрафаў, гэтак і аб пагашаных запазычанасцях абнаўляецца ў базе даных толькі раз у суткі.

Новы сэрвіс дазволіць вадзіцелям аператыўна даведвацца аб наяўных неаплачаных штрафах за перавышэнне хуткасці і своечасова іх пагашаць, не чакаючы атрымання копіі пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання («лісты шчасця») ці прыходу судовых выканаўцаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *