Гаворыць ніва дзякуй

Грамадства

Uborka zernaБагаты на сонечныя фарбы ліпень! Жаўтлявая палоска пожні прыгожа гарманіруе з блакітам неба, з якога з’ехала заслона навальнічных хмар. Па гэтай палосцы, вызваленай ад саспелага рапсу, па-гаспадарску разгульвае бусел і раз-пораз спакойна паглядае на суседні праход, дзе гучна рухаецца магутны камбай, падмінаючы пад сябе залатыя каласы. З кожным днём уборка ў раёне набірае тэмпы. Нябесная канцылярыя ўносіць у працэс свае карэктывы: на дварэ то невыносная спёка, то дождж, аднак хлебаробы не здаюцца, праяўляюць максімум сабранасці і вынослівасці, дэманструюць прафесіяналізм і адказнасць. На 9 ліпеня ўсе гаспадаркі раёна прыступілі да ўборкі рапсу і азімага ячменю. А ў “Камарынскім” саспела і азімае жыта.

У ААТ “Чамярыскі” добра ведаюць цану кожнай хвіліны і чым можа абярнуцца марудлівасць на ўборцы ўраджаю. Таму працуюць самааддана і з высокім прафесіяналізмам. Па тэмпах уборкі яны – першыя ў раёне, і намалот па гаспадарцы набліжаецца да дзвюх тысяч тон. Як адзначыў старшыня гаспадаркі Генадзь Краўчанка, механізатары ўсведамляюць адказнасць даручанай справы. Не будзем загадваць, але папярэднія прагнозы даюць важкія падставы для спадзяванняў на новыя працоўныя перамогі, чаго мы шчыра і жадаем не толькі працаўнікам гэтай гаспадаркі, але і ўсім хлебаробам раёна! У добры час!

Галіна ШАЎЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *