Раённае свята маладосці, творчасці і пазітыву прайшло ў Брагіне

Грамадства

Den'  molodezhy

Яно было прысвечана той частцы насельніцтва, ад якой сёння чакаюць новых ідэй і рашэнняў на карысць лепшай будучыні краіны.

З віншаваннямі да прысутных звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Ганна Бабрынёва, якая спачатку агучыла даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта пра тое, колькі зараз у Беларусі прадстаўнікоў маладога пакалення, дзе яны жывуць, чым займаюцца і як ставяцца да жыцця. Ганна Мікалаеўна таксама адзначыла, што нездарма свята моладзі сімвалізуе будучыню. Менавіта ад іх – актыўных, мэтанакіраваных, таленавітых і адукаваных юнакоў і дзяўчат – залежыць далейшы лёс нашага раёна.

Не абышлося мерапрыемства і без традыцыйнай прыемнай місіі – узнагароджання тых, хто ярка праяўляе свае здольнасці і добрасумленна працуе. А ўручалі ім граматы і падарункі начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Таццяна Грышан і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Сяргей Даўгулявец.

Вядучыя Раман Цеслянок і Алеся Даўгулявец па чарзе запрасілі на сцэну спачатку пераможцаў раённага спаборніцтва сярод маладых механізатараў, якія былі занятыя на вясенняй падрыхтоўцы глебы і сяўбе. Першае месца ў ім заняў Сяргей Нікіценка з КСУП “Брагінскі” (выканаў 53 норма-змены). Другое месца па праве дасталося Вячаславу Салдаценку з ААТ “Чамярыскі” (52 норма-змены), трэцяе – Аляксандру Дзегцярэнку з КСУП “Брагінскі” (51 норма-змена).

Працягнулі прымаць віншаванні працаўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, сярод якіх – механізатар ААТ “Брагінка” Анатоль Шульга, бухгалтар па жывёлагадоўлі КСУП “Брагінскі” Вольга Мартыненка, аграном з гэтай жа гаспадаркі Ілля Ракусевіч, інжынер па ахове працы ААТ “Імя Жукава” Ігар Шкурко. Дарэчы, моладзь з ААТ “Малажынскі”: Сяргей Карнічэнка, Андрэй Гуз, Яўген Ясінскі, Аляксей Вароненка, Ірына Карнічэнка, Наталля Калясан, Вадзім Малы, Ганна Шаўчэнка і Рыта Ганчарова атрымалі ад гаспадаркі да свята па парасяці.

У ліку лепшых гучалі таксама імёны інструктара па гандлі Брагінскага райспажыўтаварыства Дзмітрыя Сятко, прадаўца магазіна №58 “Родны кут” Вікторыі Забалотнікавай, аператара паштовай сувязі г.п. Брагіна Алены Балобан, выхавальніцы ДУА “Санаторны яслі-сад г.п. Брагіна” Марыі Цалковай, настаўніка фізічнай культуры Брагінскай СШ Паўла Новіка, эканаміста цэнтралізаванай бухгалтэрыі раённага аддзела адукацыі Ірыны Вашчанкі, бухгалтара ДЛГУ “Камарынскі лясгас” Наталлі Петруненкі, псіхіятра-нарколага Брагінскай цэнтральнай раённай бальніцы Арцёма Грыгор’ева, урача прамянёвай дыягностыкі ЦРБ Сяргея Бурэя, бібліятэкара другой катэгорыі раённай бібліятэкі Наталлі Прахарэнкі, аўтакранаўшчыка ПМК №91 Уладзіміра Краўчанкі, падсобнага рабочага ПМК №91 Генадзя Томача, інспектара кадраў ААТ “Брагінскі КБА” Наталлі Сяргеенкі, памочніка урача-эпідэміёлага Брагінскага райЦГЭ Алесі Нікіценкі.

Акрамя ўсяго, Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта быў адзначаны аператар кацельні КЖУП “Брагінскае” Дзяніс Повад. Падзяку ад РК ГА “БРСМ” за актыўную арганізацыю і правядзенне сацыяльназначных мерапрыемстваў і рэалізацыю праектаў і праграм атрымалі галоўны захавальнік фонду Брагінскага гістарычнага музея з карціннай галерэяй Надзея Мялешка і настаўнік Малажынскай СШ Дзмітрый Брэгід .

Яркай часткай культурнай праграмы быў і святочны канцэрт. Музычныя нумары прысутным дарылі Раман Цеслянок, Вячаслаў Гаршкоў, Сяргей Даўгулявец і Віталь Клімовіч. Шчырымі апладысментамі гледачы віталі кожнага выканаўцу.

А завяршылася свята дыскатэкай у РДК, якая ў той дзень была бясплатнай.

Маладзёжная палітыка з’яўляецца прыярытэтнай дзяржаўнай задачай, таму сёння перад юнакамі і дзяўчатамі адкрыты рэальныя перспектывы. Мы ўпэўнены, што новыя рашэнні, энергія і актыўная жыццёвая пазіцыя маладых, крэатыўных і працаздольных брагінчан дапамогуць раёну зрабіць вялікі крок наперад, дасягнуць вызначаных мэтаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *