Самы раз бы шукаць кветку-папараць…

Грамадства

Kupalle-1У ноч з суботы на нядзелю ў Камарыне адсвяткавалі Купалле. Каб ачысціцца ад грахоў і набрацца сіл, брагінчане і госці раёна плялі вянкі, спявалі абрадавыя песні і вадзілі карагод вакол вогнішча.

Kupalle-11Kupalle-2Kupalle-22Kupalle-3Kupalle-7Традыцыйным месцам правядзення свята з’яўляецца бераг Дняпра, які штогод у ноч з 6 на 7 ліпеня прыцягвае да сябе мноства людзей. У гэтым годзе прыхільнікам народных гулянняў пашанцавала ўдвая, паколькі свята прыпала на выхадныя. Усіх чакалі спартыўныя спаборніцтвы, катанне на водным матацыкле, гульні і конкурсы. Са сцэны гучалі спевы творчых калектываў раёна, удзельнікаў мастацкай самадзейнасці і віншаванні са святам. Таксама быў арганізаваны выязны гандаль райспажыўтаварыства з шырокім асартыментам смачных страў. Кульмінацыйным момантам мерапрыемства стала падпальванне купальскага кола – сімвалу сонца і абрадавых вогнішчаў. Пасля гэтага ўсіх запрасіла святочная дыскатэка.

Kupalle-4Kupalle-5Kupalle-6Самая загадкавая ноч у годзе з даўніх часоў была адной з самых любімых у славян. Людзі не клаліся спаць і да світання спявалі песні і вадзілі карагоды, каб зберагчыся ад нячыстай сілы. Яшчэ адна прыгожая купальская легенда датычыць папараць-кветкі. І хаця вучоныя даказалі, што папараць не цвіце, магчыма, хтосьці гэтай ноччу ўсё ж такі знайшоў яе, і навечна стаў шчаслівы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *