Сёння — гадавіна перамогі ў бітве пад Грунвальдам

Грамадства

Grunvald-215113-b

Грунвальдская бітва паміж злучаным войскам Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага і войскам Тэўтонскага ордэна адбылася 15 ліпеня 1410 года ў час Вялікай вайны (1409—1411 г.) недалёка ад вёсак Грунвальд і Таненберг (Усходняя Прусія, сучасная Польшча).

Пасля працяглага змагання поўную перамогу ўзяло саюзнае войска Польшчы і ВКЛ. У бітве загінулі 18 тыс. нямецкіх рыцараў, воінаў і чэлядзі, яшчэ 14 тыс. тэўтонцаў былі ўзяты ў палон, уратавалася крыху больш за 1400 чалавек. Акрамя гэтага, былі забраны ўсе гарматы крыжацкага войска і 52 сцягі.

Перамога, хоць і пераламіла ход Вялікай вайны, але не была выкарыстана з-за памылак вярхоўнага камандавання. Нягледзечы на гэта, палітычнае значэнне бітвы было беспрэцэдэнтным у гісторыі Польшчы і ВКЛ — была спынена нямецкая экспансія на прыбалтыйскія і ўсходнеславянскія землі, і пакладзены пачатак палітычнаму заняпаду Тэўтонскага ордэна. Эканоміка ВКЛ атрымала выхад на балтыйскія гандлёвыя шляхі, а значыць, і ў Еўропу.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *