У ААТ «Чамярыскі» – новыя тысячнікі

Сельское хозяйство

Віншаванні прымае Аляксандр Кудранок
Віншаванні прымае Аляксандр Кудранок

Камбайнеры і вадзіцелі гаспадаркі працягваюць трымаць у раёне лідарства. А ў сераду яны прымалі чарговыя віншаванні з намалочанай і перавезенай тысячай тон. На гэты раз начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Пётр Бухавец, старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Віктар Балобан і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ігар Самбук віншавалі вадзіцеляў Аляксандра Кудранка, Івана Яўсеенку і Рыгора Малочку, а таксама сямейны экіпаж камбайна КЗС-1218 у складзе Сяргея Фалея і яго сына Аляксандра.

Сяргей Фалей (справа) з сынам Аляксандрам
Сяргей Фалей (справа) з сынам Аляксандрам
Рыгор Малочка
Рыгор Малочка

У гэтыя дні побач з героямі жніва заўсёды знаходзіцца і кіраўнік гаспадаркі Генадзь Краўчанка. Але не для таго, каб кантраляваць хлебаробаў (яны і самі добра ведаюць сваю справу), а каб быць побач, калі патрэбна дапамагчы, падтрымаць у напружаны час, ды і атрымаць асалоду ад рамантыкі хлебнай нівы. Сапраўды, залатога колеру ніва, якая заканчваецца недзе за лініяй гарызонту, уражвае нават чалавека, далёкага ад сельскай гаспадаркі.

Chemeriy-4
Дырэктар ААТ «Чамярыскі» Генадзь Краўчанка

Chemeriy-5Chemeriy-6Між тым, уборка ўраджаю ў ААТ “Чамярыскі” набрала патрэбны гэтаму гарачаму часу тэмп. На 19 ліпеня прыбрана 60% плошчаў, намалочана каля чатырох тысяч тон збожжа, сярэдняя ўраджайнасць складае 28,6 цэнтнера з гектара. Дарэчы, як паведаміў Генадзь Іванавіч, акцыянернае таварыства ўжо поўнасцю выканала дзяржзаказ.

Канстанцін Харко
Канстанцін Харко
Зернесушыльны комплекс у Чамярысах
Зернесушыльны комплекс у Чамярысах

Руплівыя і надзейныя людзі працуюць не толькі на палях гаспадаркі. На зернетаку ў Чамярысах завіхаюцца Канстанцін Харко і Віталь Раманюк, імёны якіх таксама знаходзяцца ў спісе лідараў жніва. Перад аператарамі сушыльнай устаноўкі сёння стаіць не менш важная задача, чым перад камбайнерамі, бо ад якаснай ачысткі і сушкі зерня залежыць яго захаванасць.

Расціць хлеб – нялёгкая работа, але ў “Чамярыскім” яна спорыцца. Калі ты сапраўдны гаспадар, калі дзень у дзень жывеш справамі і клопатамі аб будучым ураджаі, то зямля цябе абавязкова аддзячыць.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *