У адказе за лёс краіны

Грамадства

Prazdnik-0

Дзень Незалежнасці брагінчане адзначылі сціпла: без феерверку і без сталічных артыстаў, але ж святочная атмасфера ў райцэнтры панавала і без гэтага.

Урачыстасці пачаліся ў 11.00 на гарадскім стадыёне. На трыбунах сабраліся брагінчане розных узростаў: ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, моладзь, дзеці — усе, каго аб’ядноўвае любоў да Беларусі, імкненне клапаціцца аб яе лепшай будучыні, жаданне жыць у міры і павазе адзін да аднаго.

Prazdnik-1З віншавальнымі словамі да прысутных звярнуліся старшыня Брагінскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Ятчанка, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кавалёк, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Сяргей Даўгулявец. Яны былі салідарныя ў тым, што незалежнасць для нашай краіны — гэта першым чынам свабода, якую мы заваявалі ў Вялікай Айчыннай вайне. Беларусь прайшла нялёгкі шлях станаўлення, затое сёння можа ганарыцца значнымі поспехамі ў эканоміцы, сацыяльнай сферы, адраджэнні культурнай спадчыны.

Адным з самых прыемных момантаў свята стала ўзнагароджванне жыхароў раёна Ганаровымі граматамі за дасягненні ў прафесійнай дзейнасці і шматгадовую добрасумленную працу. Сярод іх былі кіраўнікі ААТ “Чамярыскі” і “Камарынскі” Генадзь Краўчанка і Рыгор Анапрэенка, а таксама Ніна Кавалёк, Жана Чубса, Раман Цеслянок, Андрэй Заранік і многія іншыя.

Prazdnik-3Дзеці былі заняты ў спартыўных конкурсах, якія з імі праводзілі супрацоўнікі ДЮСШ. Самыя маленькія скакалі на батуце ці каталіся на электрамабілях. А ў спаборніцтвах па валейболе, у якіх прынялі ўдзел тры каманды з райцэнтра, перамаглі ветэраны спорту.

Prazdnik-11Увагу брагінчан прыцягнулі таксама традыцыйныя выставы народнай творчасці і музейных экспанатаў, вырабы з саломкі і паперы. А, напрыклад, КСУП “Пераможнік” змог пахваліцца яшчэ і саматканым дываном з марскіх водарасляў (яго некалі падаравалі гаспадарцы замежныя сябры). Таксама гасцінна запрашаў да сябе “Хутарок”, дзе можна было пакаштаваць прадукцыю з сялянска-фермерскіх і асабістых падсобных гаспадарак Брагінскага раёна.

Prazdnik-22Даведацца пра сваю вагу, памераць артэрыяльны ціск і прайсці ультрагукавую дыягностыку прапаноўвалі наведвальнікам і ўдзельнікам свята медработнікі цэнтральнай раённай бальніцы.

Prazdnik-111У гандлёвых палатках райспажыўтаварыства вялікім попытам карыстаўся квас. Таксама брагінчане з задавальненнем набывалі шашлыкі з блінамі, ласаваліся марожаным.

Prazdnik-33Святочную атмасферу на стадыёне падтрымлівалі ансамблі “Бліскавіца” і “Камарынская весялуха”, а таксама Вячаслаў Гаршкоў, Раман Цеслянок, удзельнікі мастацкай самадзейнасці.

Prazdnik-333Дзень Незалежнасці ў многіх краінах свету адзначаецца як адно з галоўных святаў, якое сімвалізуе дзяржаўны суверэнітэт. Беларусь не выключэнне. Мы ўсе адказныя за лёс нашай краіны, таму што мір, стабільнасць і спакой пачынаецца з кожнай сям’і, з кожнай вуліцы, з кожнай вёскі, з раёна. Таксама святы абавязак нашага пакалення – пакінуць у спадчыну нашчадкам квітнеючую, паспяховую і моцную дзяржаву.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *