У сераду жыхары Крыўчы добраўпарадкавалі сваю вёску

Грамадства

Kryvzha-1Разам з работнікамі КЖУП “Брагінскае” яны ачышчалі вуліцы ад зараснікаў і дрэў, многія з якіх аджылі свой век. Дарэчы, побач з дарослымі старанна працавалі і дзеці. А згуртавала ўсіх і натхніла на работу старшыня Малажынскага сельскага Савета Ганна Раманчук, якая ў той дзень таксама прыняла ўдзел у суботніку.

Kryvzha-2Падтрымліваць імідж роднага краю з’яўляецца справай гонару. Таму зразумела, чаму крыўчане аднесліся да працы сур’ёзна. Дарэчы, калі кожны чалавек будзе з павагай адносіцца да сваёй малой радзімы, зробіць хоць і невялікі ўклад у добраўпарадкаванне сваёй вёскі, вуліцы ці нават ўласнага падвор’я, абліччы населеных пунктаў раёна прыкметна зменяцца ў лепшы бок, стануць больш прыгожымі і ўтульнымі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *