Уражанняў хопіць на год

Общество

Lager 105Актыўны лад жыцця на прыродзе пры адсутнасці звыклага камфорту і кам’ютараў, вялікая колькасць разнастайных захапляльных мерапрыемстваў і гульняў… Усё гэта – дзіцячы палатачны лагер, арганізаваны  на беразе Дняпра прыхаджанамі царквы “Благодать”.

Lager 122Чатыры дні дзеці з нашага і Хойніцкага раёнаў дыхалі свежым паветрам, вучыліся берагчы прыроду, купаліся, дапамагалі старэйшым і клапаціліся аб малодшых. Новыя сябры, самастойнасць, магчымасць праявіць сябе – пералічваць плюсы такога адпачынку зараз няма сэнсу. Але трэба дадаць, што, пераадалеўшы разам умовы паходнага жыцця, дзеці сталі больш сур’ёзнымі, адказнымі і дружалюбнымі.

Lager149Увесь час побач з юнымі турыстамі знаходзіліся намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Вольга Ясінская, першы сакратар ГА РК “БРСМ” Сяргей Даўгулявец, пастар царквы “Благодать” Юрый Куніцкі, настаяцель праваслаўнага храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.п. Брагіна айцец Ігар і іншыя неабыякавыя людзі, якія імкнуліся зрабіць адпачынак хлопчыкаў і дзяўчынак насычаным і цікавым. Варта адзначыць, што стараннямі святароў у лагеры была створана добразычлівая атмасфера, якая паспяхова супрацьстаяла спакусам сучаснага свету, спрыяла далучэнню дзяцей да хрысціянскіх традыцый.

Lager144

Lager 114

Lager 137



Пакінуць адказ