Усе сілы – ніве: рады тысячнікаў пашыраюцца

Сельское хозяйство

На нівах раёна ў гэтыя дні ідзе сапраўдная барацьба за ўраджай.  Жніву перашкаджае дажджлівае надвор’е, але хлебаробы робяць усё магчымае, каб у будучым на стале кожнага з нас быў духмяны каравай. У панядзелак начальнік раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Пётр Бухавец, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Балобан і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама  Таццяна Грышан уручалі граматы і падарункі камбайнерам і вадзіцелям, перасягнуўшым тысячны рубеж па намалоце і адвозцы зерня. Гэта экіпаж камбайна КЗС-1218 у складзе Васіля Сніцарэнкі і Андрэя Краўчанкі з ААТ “Чамярыскі”, вадзіцель гэтай жа гаспадаркі Анатоль Язэпчык, а таксама Анатоль Кацуба з КСУП “Брагінскі” і Аляксандр Смальцар з ААТ “Імя Жукава”.  Вялікі дзякуй вам за прафесіяналізм і добрасумленную працу.

Андрэй Краўчанка і Васіль Сніцарэнка
Андрэй Краўчанка і Васіль Сніцарэнка
Віншаванні прымае Анатоль Язэпчык
Віншаванні прымае Анатоль Язэпчык
Аляксандр Смальцар
Аляксандр Смальцар
Анатоль Кацуба
Анатоль Кацуба


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *