Жніво называе лепшых: на 23 ліпеня лідзіруюць

Общество

zhatva
  • На ўборцы зерневых, зернебабовых і рапсу:

Рыгор Фёдаравіч СНІЦАРЭНКА – старшы камбайнер, Аляксей Рыгоравіч СНІЦАРЭНКА – камбайнер ААТ «Чамярыскі», якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1631 тону зерня, убраўшы 574 гектары;

Сяргей Рыгоравіч ФАЛЕЙ – старшы камбайнер, Аляксандр Сяргеевіч ФАЛЕЙ – камбайнер ААТ «Чамярыскі», якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1301 тону зерня, убраўшы 444 гектары;

Васіль Кузьміч СНІЦАРЭНКА – старшы камбайнер, Андрэй Іванавіч КРАЎЧАНКА – камбайнер ААТ «Чамярыскі», якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1143 тоны зерня, убраўшы 366 гектараў.

  • На адвозцы зерня:

Аляксандр Іванавіч КУДРАНОК – вадзіцель ААТ «Чамярыскі», які аўтамашынай МАЗ-555 перавёз 1538 тон зерня;

Рыгор Рыгоравіч МАЛОЧКА – вадзіцель ААТ «Чамярыскі», які аўтамашынай ГАЗ-53 перавёз 1513 тон зерня;

Іван Іванавіч ЯЎСЕЕНКА – вадзіцель ААТ «Чамярыскі», які аўтамашынай МАЗ-555 перавёз 1441 тону зерня;

Анатоль Міхайлавіч ЯЗЭПЧЫК – вадзіцель ААТ «Чамярыскі», які аўтамашынай МАЗ-555 перавёз 1170 тон зерня;

Аляксандр Міхайлавіч СМАЛЬЦАР – вадзіцель ААТ «Імя Жукава», які аўтамашынай МАЗ-555 перавёз 1094 тоны зерня;

Анатоль Уладзіміравіч КАЦУБА – вадзіцель КСУП «Брагінскі», які аўтамашынай МАЗ-555 перавёз 1014 тон зерня.

  • Сярод маладзёжных экіпажаў:

Міхаіл Мікалаевіч САЛДАЦЕНКА – старшы камбайнер, Вячаслаў Ігаравіч САЛДАЦЕНКА – камбайнер ААТ «Чамярыскі», якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1655 тон зерня, убраўшы 580 гектараў;

Андрэй Пятровіч ГУЗ – старшы камбайнер, Аляксандр Пятровіч ШАПАВАЛ – камбайнер ААТ «Малажынскі», якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 514 тон зерня, убраўшы 366 гектараў;

Аляксандр Іванавіч РАМАНЮК – старшы камбайнер, Уладзімір Уладзіміравіч ГЕРАСІМЕНКА – камбайнер ААТ «Імя Жукава», якія на камбайне КЗС-10К намалацілі 443 тоны зерня, убраўшы 155 гектараў.

  • Сярод маладых вадзіцеляў:

Вадзім Аляксандравіч МАЛЫ – вадзіцель ААТ «Малажынскі», які аўтамашынай МАЗ-555 перавёз 653 тоны зерня;

Аляксандр Аляксандравіч ДЗЕГЦЯРЭНКА – механізатар КСУП «Брагінскі», які трактарам МТЗ-3022 перавёз 484 тоны зерня;

Юрый Мікалаевіч КОРСАК – механізатар ААТ «Брагінка», які трактарам МТЗ-82 перавёз 397 тон зерня.

  • Сярод аператараў сушыльных установак:

Канстанцін Іванавіч ХАРКО і Аляксандр Міхайлавіч САЧАВА з ААТ «Чамярыскі», якія на сушыльнай устаноўцы КЗС В 30 перапрацавалі 6101 тону зерня.

  • Лепшыя арганізацыі па ўраджайнасці:

ААТ «Чамярыскі», у якім убрана 72% плошчаў – 1654 га, намалочана 5002 тоны зерня пры ўраджайнасці 30,2 цнт/га.

Жадаем  далейшых 

працоўных  поспехаў!

Райкам прафсаюза работнікаў АПК



Пакінуць адказ