87% брагінскіх гімназістаў сталі студэнтамі

Грамадства

Student

Выпускныя экзамены, ЦТ, канкурэнцыя за права стаць студэнтам, хваляванні… Гарачыя дзянькі для ўчарашніх школьнікаў закончаны, і з першага верасня многія з іх прыступяць да вучобы ў статусе першакурснікаў.

Найбольшы працэнт залічэння ў вышэйшыя навучальныя ўстановы назіраецца ў нашым раёне ў выпускнікоў гімназіі г.п. Брагіна: 13 чалавек з 15 (ці 87%) сталі студэнтамі. Адны з іх працягнуць вучобу ў ВНУ вобласці: Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны і Мазырскім дзяржаўным педуніверсітэце імя І. Шамякіна, другія – за межамі Гомельшчыны: у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *