Брагінчане запасаюцца палівам

Грамадства

drova

Каб у халады і слоту не замерзнуць, найбольш прадбачлівыя гаспадары клапоцяцца аб запасах паліва загадзя. “У чарзе на атрыманне брыкету зараз налічваецца 56 чалавек, а дроў – 90, хаця яшчэ да нядаўняга часу гэтыя лічбы былі значна меншыя, – расказаў кіраўнік Брагінскага філіяла КУП “Гомельаблпаліва” Васіль Протчанка. – Жнівень-верасень – самы пік нарыхтоўкі “гарачага” прадукту. У сярэднім за дзень да спажыўцоў робіцца 10-15 рэйсаў трыма адзінкамі тэхнікі. Заяўкі выконваюцца ў тэрмін: брыкет завозім на працягу месяца, дровы – двух. Асноўнымі пастаўшчыкамі з’яўляюцца Камарынскі і Хойніцкі лясгасы, а таксама Хойніцкі торфабрыкетны завод, які, праўда, зараз знаходзіцца на рамонце, таму брыкет часова паступае з Жыткавіч і Старобіна”.

Па фіксаванай цане зараз можна набыць 3,3 тоны брыкету ці 4,9 м3 дроў на адно домаўладанне. Кошт першага віду паліва складае 136 тысяч рублёў за адну тону, другога – 45 тысяч за 1 м3. Плюс аплата транспартных паслуг з улікам адлегласці.

За першае паўгоддзе насельніцтву рэалізавана 498 тон брыкету і 1203 м3 дроў.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *