Дзяржзаказ на зерне будзе выкананы

Сельское хозяйство

Hleb

Якасць падрыхтоўкі зернеўборачнай тэхнікі механізатары апрабоўваюць на рапсавых палях. З кожным годам плошчы пад гэтую алейную культуру павялічваюцца. Згодна з дзяржзаказам, Рэчыцкаму камбінату хлебапрадуктаў гаспадаркі нашага раёна павінны былі паставіць 1000 тон насення рапсу. З даведзеным планам справіліся паспяхова.

КХП Рэчыцы і Гомеля гатовы прыняць ад брагінскіх хлебаробаў 2700 тон зерня. На 6 жніўня планавая лічба выканана на 85%. Пастаўка збожжа ўраджаю-2013 працягваецца. І не толькі гэтым прадпрыемствам адгругажаюць сельгаспрадпрыемствы жыта і пшаніцу, але і лікёра-водачнаму заводу. Спіртавой прамысловасці неабходна прадаць 5900 тон, выкананне плана склала на гэтую ж дату 52%.

Першым справілася з выкананнем дзяржзаказу адкрытае акцыянернае таварыства “Чамярыскі”. “У пачатку трэцяй дэкады ліпеня, – расказала намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Наталля Купрыенка, – чамярысцы выканалі першую запаведзь хлебароба – разлічыліся з дзяржавай збожжам новага ўраджаю. Рэчыцкаму КХП паставілі 350 тон зерня, лікёра-гарэлачнаму заводу – 910 тон.”

Праблем з транспартам, па словах Наталлі Мікалаеўны, сёлета не было. Ураджайнасць зерневых невысокая, таму тое, што падрыхтавалі на зернетаках да адпраўкі, адразу ж і забіралася.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *