Калі дзікія жывёлы выходзяць на дарогу

Территория закона

Dikie

Усё часцей у раёне рэгіструюцца ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл. Адбываюцца яны нават нягледзечы на тое, што павялічылася колькасць папяраджальных знакаў на тых участках дарог, дзе павышана небяспека раптоўнага з’яўлення на праезнай частцы звяроў. Напрыклад, адна з апошніх такіх аварый здарылася каля пасёлка Ленінскі.

Як паведамілі ў аддзяленні ДАІ Брагінскага РАУС, у зоне дзеяння знака “Дзікія звяры” вадзіцель абавязаны быць асцярожным, рухацца з такой хуткасцю, каб пры сустрэчы з ласём ці дзіком змог лёгка прытармазіць і прапусціць жывёлу. У выпадку сутыкнення чацвяраногія часцей за ўсё гінуць, а машыны атрымліваюць пашкоджанні, ухіляць якія аўтаўласніку даводзіцца за свае грошы.

Усяго ж з пачатку года на тэрыторыі раёна зарэгістравана 10 ДТЗ, у выніку якіх пад колы транспартных сродкаў трапілі звяры. Дарэчы, вадзіцелям, якія сталі ўдзельнікамі такой аварыі, могуць быць прад’яўлены іскі аб пакрыцці шкоды, нанесенай жывёльнаму свету.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *