Жыхар Камарына вырошчваў каноплі

Территория закона

kanoplya

Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Брагінскага РАУС у ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў была ўстаноўлена асоба жыхара Камарына, на прысядзібным участку якога раслі каноплі. Па словах начальніка аддзялення Сяргея Катлярэнкі, мужчына прызнаўся, што вырошчваў забароненую расліну для ўласнага ўжывання. Менавіта з гэтай мэтай ён захоўваў у доме і 5 кг марыхуаны.

Дзякуючы стараннаму агляду аператыўнікі таксама знайшлі ў грамадзяніна патроны да пісталета Макарава. У выніку ўзбуджаны дзве крымінальныя справы па арт. 295 і 328 Крымінальнага кодэкса. Агульная мера пакарання, якая зараз пагражае жыхару Камарына, – сем гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *