Спынены незаконныя спосабы нажывы

Территория закона

Dizel

Па-ранейшаму некаторыя грамадзяне спрабуюць разбагацець незаконнымі спосабамі. Адзін з іх – жыхар Кавакі. Як паведаміла часова выконваючая абавязкі начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Брагінскага РАУС Алена Катлабай, пры правядзенні па ініцыятыве супрацоўнікаў пракуратуры агляду ў адным з домаўладанняў названай вёскі было знойдзена 350 літраў дызельнага паліва. Ці законна набыў механізатар ААТ “Брагінка” такую колькасць саляркі, пакажа праверка.

Прычым у мужчыны ў той жа дзень было канфіскавана 16 літраў брагі і 10 літраў самагонкі. У хуткім часе ён будзе прыцягнуты да адказнасці.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *