Стваральнікі: 11 жніўня – дзень будаўніка

Праздники и будни

Шчаслівы той чалавек, якому прафесія дазваляе пакінуць добры след на зямлі. І менавіта будаўнік можа адчуць гэта ў поўнай меры: яго справа завершана, а ў акне ўзведзенага дома запальваецца святло. У ім будуць нараджацца і вырастаць дзеці. Жыхароў радуюць хатняя ўтульнасць, камфортныя ўмовы працы, абноўленыя фасады, добраўпарадкаваныя тэрыторыі – усё будзе служыць нашчадкам і праз дзесяцігоддзі. Нездарма самая мірная прафесія на зямлі асацыіруецца са словам “стваральнік”. 

Заўтра, разам са шматтысячнай арміяй будаўнікоў нашай краіны, сваё свята адзначыць і калектыў Брагінскай ПМК №91. Для нас – добрая падстава адрасаваць некалькі пытанняў дырэктару прадпрыемства Эдуарду Кавалевічу.Stroy-0

– Эдуард Іванавіч, любое будаў-ніцтва, вялікае ці малое, – добры паказчык таго, што жыццё прадаўжаецца. На якіх аб’ектах працуюць зараз вашы людзі? 

– Асноўныя сілы сканцэнтраваны на ўзвядзенні жывёлаводчага комплексу ў Бурках, рэканструкцыі малочнатаварнай фермы ў Асарэвічах. Працягваецца будаўніцтва аднакватэрных дамоў на сяле згодна з Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця вёскі, зараз – на тэрыторыі ААТ “Чамярыскі”. Яшчэ зусім нядаўна вяліся работы ў райцэнтры – па вуліцы Гагарына “вырас” 24-кватэрны дом для маладых спецыялістаў. Да ўзвядзення яшчэ аднаго такога ж плануем прыступіць у кастрычніку.

– Ці задавальняюць паказчыкі? Наколькі яны выраслі ў параўнанні з мінулым годам?

Дзмітрый Пятніцкі
Дзмітрый Пятніцкі

– За першае паўгоддзе аб’ём падрадных работ, выкананых уласнымі сіламі, дасягнуў 8007,8 мільёна рублёў у супастаўных цэнах, што складае 149,7% да ўзроўню 2012-га. Прадукцыйнасць працы – 106,8 мільёна, тэмп росту – 137,8%. Прадпрыемствам выручана 385 мільёнаў рублёў, ці 242,1%. Рэнтабельнасць склала 3,1% (119,2%). Амаль удвая вырасла сярэдняя заработная плата: з 2 300 000 да 4 190 000 рублёў. Прычым за апошні месяц яна дасягнула 4 мільёнаў 800 тысяч. Так што станоўчыя зрухі відавочныя.

– У апошнія гады праблемай для беларускай эканомікі стаў адток будаўнікоў у Расію. Ці не адчувае сёння прадпрыемства кадравага голаду?

– Такая праблема сапраўды была, але яна ўжо засталася ў мінулым. І адзіны сродак ад гэтай “хваробы” – дастойная заработная плата. З яе ростам людзі, якія знайшлі сабе работу за большыя грошы ў суседняй краіне, пачалі вяртацца. Цяпер прыстойна зарабіць можна і дома. Сёння ўжо кадравага дэфіцыту мы не адчуваем. На прадпрыемстве працуе 97 чалавек.

– Прафесія будаўніка ва ўсе часы лічылася ганаровай. Чым яна, на Вашу думку, прываблівае і захапляе, з якімі цяжкасцямі сутыкае? 

Эдуард Зэльман і Анатоль Гардзейчык
Эдуард Зэльман і Анатоль Гардзейчык
Мікалай  Смусянок
Мікалай Смусянок

– Гэта, безумоўна, складана: знаходзіцца пад адкрытым небам у любое надвор’е, не здаваць пазіцый ні ў холад, ні ў спёку. Затое як прыемна потым бачыць вынікі сваёй працы, мець непасрэднае дачыненне да стваральнага працэсу, павышэння эфектыўнасці гаспадарання на зямлі. Здавалася б, яшчэ сёння тут нічога няма, пустое месца – а заўтра ўжо закладваецца фундамент новага аб’екта, людзі з радасцю засяляюцца ва ўтульны дом, адчуваюць змены да лепшага ва ўмовах працы. Гэтым работа і высакародная, цікавая, яна – як погляд у будучыню. Калі прафесія будаўніка запатрабаваная, значыць справы ў тым ці іншым населеным пункце ідуць на пад’ём. Згадзіцеся: многае ў нашым жыцці пачынаецца з фундамента, а будзе ён надзейны – будзе паспяховае і наша жыццё.

– Каго б Вы адзначылі са сваіх падначаленых напярэдадні прафесійнага свята? Што пажадаеце калектыву?

Іван Жураўскі
Іван Жураўскі

– Слоў падзякі заслугоў-вае кожны, хто праяўляе стараннасць і настойлівасць у справе, з адказнасцю ставіцца да работы, імкнецца да ўдасканалення майстэрства. За асаблівы ўклад у развіццё прадпрыемства, добрасумленную працу, дысцыплінаванасць і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Ганаровымі граматамі Брагінскай ПМК №91 узнагароджаны 16 чалавек, сярод якіх – галоўны інжынер Эдуард Зэльман, майстар агульнабудаўнічых работ Дзмітрый Пятніцкі, муляры Анатоль Гардзейчык, Сяргей Малочка і Генадзь Сапіэт, машыніст аўтапагрузчыка Іван Жураўскі і інш.

Stroy-2
На будаўніцтве малочнатаварнай фермы ў Бурках (ААТ “Імя Жукава”)

З улікам, што ў нашай прафесіі патрэбна выдатная фізічная форма і вынослівасць, каб забяспечыць высокую вытворчасць работы пры любых умовах надвор’я, хачу пажадаць сваім калегам у першую чаргу моцнага здароўя. І, вядома ж, належнай матэрыяльнай аддачы за вынікі сваёй працы.

За апошнія гады ў Брагіне рукамі работнікаў ПМК узведзена тры 24-кватэрныя дамы. Адзін з іх здадзены ў эксплуатацыю зусім нядаўна.
За апошнія гады ў Брагіне рукамі работнікаў ПМК узведзена тры 24-кватэрныя дамы. Адзін з іх здадзены ў эксплуатацыю зусім нядаўна.

Няхай пакараюцца новыя будаўнічыя высоты, здзяйсняюцца планы і не апускаюцца рукі, як бы не было цяжка. Жыццёвага дабрабыту, шчасця і стабільнасці, душэўнага спакою вам і вашым сем’ям! З прафесійным святам!

Гутарыла Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *