У раёне ідзе масавы збор яблыкаў

Общество

KONICA MINOLTA DIGITAL CAMERA

Нягледзячы на запозненую вясну, ураджай яблыкаў на Брагіншчыне сёлета небывалы. Таму работнікі райспажыўтаварыства стараюцца ўлічыць усе нюансы нарыхтоўчай кампаніі, каб і мясцовым жыхарам было зручна здаць лішкі вырашчанага ўраджаю, і для саміх кааператараў гэты час прайшоў плённа.

– Да масавай нарыхтоўкі яблыкаў мы прыступілі з 23 ліпеня, і сёння ўжо закуплена ў насельніцтва звыш 400 тон, – расказаў начальнік аддзела нарыхтовак Анатоль Снігір. – А даведзены план складае 1000 тон, што на 200 больш у параўнанні з папярэднім годам.

У цяперашні час нарыхтоўваецца ў асноўным апад па цане 500 рублёў за кілаграм. Такія яблыкі ідуць на перапрацоўку. Яны адпраўляюцца на вінаробныя заводы ў Гомель, Слонім, Навагрудак, камбінат “Этанол” у Мазыр, ПУП “Донаприс” у Рэчыцу. У дастаўцы задзейнічана чатыры аўтамашыны грузапад’ёмнасцю 25 тон, свой транспарт выдзяляюць і некаторыя перапрацоўчыя прадпрыемствы. У сярэднім за дзень з раёна вывозіцца 30-35 тон пладоў.

Прыёмку дароў саду ў Брагіне вядуць на складзе другаснай сыравіны і ў гандлёвай кропцы №7, а на сяле – мясцовыя магазіны. Разлік за зда-дзенае – адразу. І пры сабе ўжо не патрэбна мець даведку аб наяўнасці прысядзібнага ўчастка, як гэта патрабавалася яшчэ ў мінулым годзе.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Пакінуць адказ