На жнівеньскай нарадзе віншавалі настаўнікаў раёна

Общество

P-2

Як правесці мерапрыемства цікава, змястоўна, урачыста і запамінальна, работнікі аддзела адукацыі задумаліся даўно. Улічылі станоўчыя моманты аналагічных мерапрыемстваў папярэдніх гадоў, адабралі лепшыя нумары з конкурсных праграм і выступленняў педагагічных калектываў, іх выхаванцаў на розных аглядах, звязалі гэта з гістарычнымі падзеямі і задачамі сённяшняга дня, і ў выніку артымалі тое, што хацелі. І вынікі падвялі, абмяняліся вопытам, і паказалі лепшае, што ёсць у сістэме адукацыі, і свята людзям падаравалі.

Пачалася нарада з танцавальнай кампазіцыі “Белая Русь” у выкананні выхавацеляў Камарынскіх ясляў-сада (яна рыхтавалася на конкурс творчых калектываў да 75-годдзя Гомельскай вобласці).

P-1

– Гэтая дата аб’ядноўвае ўсіх жыхароў рэгіёна. Няхай родная Гомельшчына, Брагінскі раён і далей развіваюцца, а мы зробім усё для таго, каб наш край з кожным годам станавіўся прыгажэйшым і славутым! – прагучала са сцэны з вуснаў вядучага Рамана Цеслянка. Разам з ім на сцэне ўвесь час была дырэктар Чамярыскай школы Святлана Кудранок, і гэта надавала мерапрыемству больш шчырасці, бо словы свайго калегі ўспрымаліся педагогамі па-іншаму. Да ўсяго Святлана Пятроўна добра ведае беларускую мову, на якой вялася сёлета нарада.

Гэты станоўчы момант адзначыла ў сваім выступленні намеснік старшыні райвыканкама Ганна Бабрынёва, якая звярнулася да прысутных са словамі прывітання, ад імя раённага выканаўчага камітэта і сябе асабіста павіншавала з пачаткам новага навучальнага года і абазначыла накірункі дзейнасці, якія вынікаюць з даручэнняў кіраўніка дзяржавы міністру адукацыі.

Асноўныя з іх – у месячны тэрмін разгледзець пытанне аб магчымасці павелічэння платы бацькоў за харчаванне дзяцей у дзіцячых дашкольных установах з накіраваннем дадаткова атрыманых сродкаў на павышэнне заработнай платы выхавацеляў і памочнікаў выхавацеляў у гэтых установах;

  • да 1 студзеня 2014 года зацвердзіць комплекс мер, накіраваных на аптымізацыю кантрольных лічбаў прыёму ў вузы на спецыяльнасці, на якіх у 2013 годзе засталіся вакантныя бюджэтныя месцы, а таксама на павышэнне прывабнасці атрымання адукацыі па гэтых спецыяльнасцях і ўзмацненне сацыяльнай абароненасці маладых спецыялістаў;
  • аблвыканкамам у 2013-2014 вучэбным годзе працягнуць аптымізацыю сеткі устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з забеспячэннем абавязковага падвозу дзяцей з малакамплектных школ, якія ліквідуюцца, у сучасныя вучэбныя ўстановы.

P-5Ганна Мікалаеўна ўручыла штогадовыя грашовыя прэміі Брагінскага раённага выканаўчага камітэта ў галіне адукацыі педагогам, якія падрыхтавалі пераможцаў абласнога і рэспубліканскага конкурсаў.

Аб сваім вопыце развіцця музычных талентаў у дзяцей расказала намеснік кіраўніка Камарынскіх ясляў-сада Лідзія Дзяцел. Яе выхаванцы выканалі для прысутных танец “Ангелочкі”. Вынікамі працы па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяды можа ганарыцца настаўніца рускай мовы і літаратуры Брагінскай сярэдняй школы Таццяна Сцепанцова. Як яна гэта робіць, Таццяна Аляксандраўна расказала калегам падрабязна і прадэманстравала на слайдах.

На сцэне з’яўляецца выхаванец Брагінскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Уладзімір Захараў. Ён – удзельнік рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Здравствуй, мир” у намінацыі “Тэатральная творчасць”, узнагароджаны дыпломам III ступені. Падрыхтоўкай займалася Святлана Корхава. Што хлопчык таленавіты, удзельнікі нарады пераканаліся самі, бо яго яркае выступленне спадабалася ўсім.

Настаўніца Іялчанскай сярэдняй школы Святлана Вашчанка гаварыла пра ўзаемадзеянне педагогаў з бацькамі. Да слова, матэрыялы з вопыту работы калектыву СШ былі прадстаўлены на рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры і адзначаны дыпломам III ступені.

За пяць гадоў у раёне склалася пэўная сістэма работы па рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта №18. Ажыццяўляюцца комплексныя меры па прафілактыцы сацыяльнага сіроцтва, абароне правоў дзяцей у неблаганадзейных сем’ях. Што атрымалася за гэты час і з якімі праблемамі даводзіцца сутыкацца, падзяліўся сацыяльны педагог ДУА “Брагінскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр” Сяргей Пацук.

P-3Сярод прысутных былі педагогі-ветэраны. Старшыня РК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Лаханская з цеплынёй гаварыла пра кожнага. Хаця ці можна выказаць словамі тую павагу і ўдзячнасць, якіх яны заслужылі за доўгія гады сумленнай працы? Перажывалі за поспехі і няўдачы вучняў, аддавалі ім цеплыню сэрцаў, выхоўвалі, клапаціліся… Букеты кветак і падарункі ўручылі кожнаму. Выступленне настаўніцы Хракавіцкай школы Ганны Дзям’яненкі (стаж – 37 гадоў) гучала як наказ маладым, зварот да калег і падзяка за тое, што памятаюць і цэняць, дапамагаюць у рабоце.

Кожны год на змену ветэранам прыходзяць маладыя спецыялісты. Сёлета ў наш раён накіравана 26 педагогаў, з іх 17 – ураджэнцы Брагіншчыны. Іх віталі апладысментамі, будучыя вучні ўручылі ім кветкі.

P-4

–Вельмі хочацца, каб пра кожнага з нас вось так шчыра ўспаміналі вашы вучні, як гэта робіць Крысціна Зуеўская, – звярнулася да маладых педагогаў Святлана Кудранок. Мабыць, многія пазайздросцілі ў той момант перашай настаўніцы дзяўчыны Вользе Мельнік, бо так узнёсла і пранікнёна гавораць не пра кожнага.

Наколькі якасна спрацавалі ўстановы ў мінулым навучальным годзе, расказаў начальнік аддзела адукацыі Аляксандр Калясан.

Сваім майстэрствам радавалі прысутных Святлана Корхава, педагог дадатковай адукацыі Брагінскага цэнтра творчасці, Ганна Грыгаровіч, навучэнка Брагінскай дзіцячай школы мастацтваў.

Ужо стала традыцыяй узнагароджваць на жнівеньскай нарадзе не толькі педагагічных работнікаў, але і іншых спецыялістаў, у тым ліку з арганізацый, з якімі аддзел адукацыі цесна супрацоўнічае. Яе не мянялі і сёлета. Інспектар групы прапаганды і навучання Брагінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Чарняўская павіншавала педагагічны калектыў раёна з пачаткам новага навучальнага года і ўручыла граматы аддзела пераможцам раённага этапу агляду-конкурсу “Безопасное детство” сярод устаноў дашкольнай адукацыі.

Быў на нарадзе і яшчэ адзін прыемны момант. Таццяна Лаханскай ўручыла падарункі настаўніку Малажынскай школы Аляксандру Рыжыку і маладому педагогу Юрыю Сняткову за ўдзел у жніве-2013. Іх экіпаж сумленна адпрацаваў на збожжавых палетках ААТ “Малажынскі”.

P-6

Паважаныя настаўнікі Брагіншчыны! Няхай новы навучальны год стане ў вашым жыцці значнай, насычанай адкрыццямі старонкай, а кожны дзень працы прыносіць радасць творчасці.

Ніна СІНІЛАВА

***

Па выніках разгляду матэрыялаў на прысуджэнне прэмій, Брагінскі раённы выканаўчы камітэт прысудзіў трэцюю прэмію КОРХАВАЙ Святлане Аляксееўне, педагогу дадатковай адукацыі ДУА “Брагінскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, якая падрыхтавала пераможцаў рэспубліканскага конкурсу.

Трэцяя прэмія прысуджана таксама педагагічным работнікам, якія падрыхтавалі пераможцаў абласных конкурсаў, алімпіяд, выстаў мастацкай творчасці, спартыўных спаборніцтваў:

САПОНЕНЦЫ Зоі Анатольеўне, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры ДУА “Хракавіцкая сярэдняя школа”, ХАРКО Алене Дзмітрыеўне, настаўніцы замежнай мовы ДУА “Гімназія г.п. Брагіна”, ЛЕЎЧАНЦЫ Алене Рыгораўне, педагогу дадатковай адукацыі ДУА “Камварынскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, КРЫВАПАЛАВАЙ Аксане Мікалаеўне, педагогу дадатковай адукацыі ДУА “Камарынскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, якія падрыхтавалі пераможцаў абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу;

ПАПЯНКОВАЙ Галіне Мікалаеўне, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры ДУА “Іялчанская сярэдняя школа”, ПЯТРОЎСКАМУ Вадзіму Валянцінавічу, настаўніку рускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія г.п. Брагіна”, якія падрыхтавалі пераможцаў абласнога конкурсу.

Другая прэмія:

ЛЕЎЧАНЦЫ Алене Рыгораўне, педагогу дадатковай адукацыі ДУА “Камарынскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, КРЫВАПАЛАВАЙ Аксане Мікалаеўне, педагогу дадатковай адукацыі ДУА “Камарынскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, якія падрыхтавалі пераможцаў абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу;

БЕЛЬЧАНЦЫ Ганне Іванаўне, настаўніцы ДУА “Іялчанская сярэдняя школа”, МАЛОЧЦЫ Ірыне Уладзіміраўне, настаўніцы матэматыкі ДУА “Вуглоўская сярэдняя школа”, якія падрыхтавалі пераможцаў абласнога этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.

Першая прэмія:

ПІШЧУКУ Сяргею Рыгоравічу, настаўніку фізічнай культуры ДУА “Чамярыскі дзіцячы сад – сярэдняя школа”, ФЕДАРЭНЦЫ Людміле Уладзіміраўне, намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА “Брагінская сярэдняя школа”, якія падрыхтавалі пераможцаў абласных спаборніцтваў;

МУЗЫКІНАЙ Марыі Адамаўне, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры ДУА “Камарынская сярэдняя школа”, якая падрыхтавала пераможцу абласнога этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.

Граматай упраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама ўзнагароджаны: 

  • СТРЫБУК Наталля Уладзіміраўна, дырэктар Лубяніцкай школы;
  • ПЕТРУСЕВІЧ Таццяна Міхайлаўна, намеснік дырэктара Камарынскай школы;
  • МЕЛЬНІК Вольга Рыгораўна, настаўніца пачатковых класаў Брагінскай школы;
  • ЯКУБОЎСКАЯ Людміла Дзмітрыеўна, выхавацель дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Брагіна;
  • АРЦЁМЕНКА Алена Пятроўна, настаўніца нямецкай мовы Брагінскай школы;
  • КІРЫЧЭНЯ Наталля Адамаўна, настаўніца пачатковых класаў Малажынскай школы;
  • МАКАРАНКА Алена Уладзіміраўна, кіраўнік фізічнага выхавання санаторных ясляў-сада Брагіна;
  • КУДРАНОК Святлана Пятроўна, дырэктар Чамярыскага сада-сярэдняй школы. Акрамя ўсяго, Святлана Пятроўна адзначана дыпломам другой ступені за ўдзел у абласным этапе XY рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту “Я – грамадзянін Беларусі”.

Граматай аддзела адукацыі, спорту і турызму Брагінскага райвыканкама за плённую працу ў сістэме адукацыі ўзнагароджаны:

  • ШЭІН Марыя Уладзіміраўна, загадчыца Іялчанскага дзіцячага сада;
  • БЯЛОЦКАЯ Таццяна Анатольеўна, музычны кіраўнік Камарынскіх ясляў-сада;
  • СЦЕПАНЦОВА Таццяна Аляксандраўна, настаўніца рускай мовы і літаратуры Брагінскай школы;
  • СВІРЫДЗЕНКА Валянціна Міхайлаўна, настаўніца пачатковых класаў Асарэвіцкага дзіцячага сада –базавай школы;
  • КОРАНЬ Леакадзія Альбінаўна, інжынер-тэхнолаг Брагінскага раённага спажывецкага таварыства;
  • ЧАРНЯЎСКАЯ Ірына Віктараўна, інспектар групы прапаганды і навучання Брагінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях;
  • КАНЦАВАЯ Таццяна Уладзіміраўна, бухгалтар-касір;
  • МАРУЧОК Аляксандр Фёдаравіч – вадзіцель аўтобуса;
  • САМОЙЛЕНКА Сяргей Паўлавіч – таваравед гаспадарчай групы;
  • ЗМІТРОВІЧ Вольга Уладзіміраўна, бухгалтар;
  • ГУМЕННІКАВА Тамара Пятроўна, повар Малейкаўскай школы;
  • САВЯНОК Наталля Уладзіміраўна, повар Сцежаранскага дзіцячага сада – пачатковай школы.

Прыміце словы падзякі, ветэраны педагагічнай працы:

  • ЯКУБОЎСКАЯ Людміла Дзмітрыеўна;
  • ГАРБАЧЭНКА Валянціна Рыгораўна;
  • АСМАНАВА Таццяна Аляксандраўна;
  • ЛЕЎЧАНКА Наталля Міхайлаўна;
  • СВІРЫДЗЕНКА Валянціна Міхайлаўна;
  • ТКАЧЭНКА Ларыса Іванаўна;
  • КАЗАЧЭНКА Валянціна Анатольеўна;
  • ГАНЧАР Ніна Міхайлаўна;
  • ДЗЯМ’ЯНЕНКА Ганна Леанідаўна.


Пакінуць адказ