Зімой – вучоба, летам – праца

Грамадства

Karsak

Юрый Карсак, а яго прозвішча значыцца сярод лепшых маладых вадзіцеляў і механізатараў, занятых на адвозцы зерня ад камбайнаў, працуе ў ААТ “Брагінка”. Ён – навучэнец Калінкавіцкага каледжа, будучы механік. У час летніх канікулаў дапамагае гаспадарцы ўбіраць хлеб новага ўраджаю. Трактарам МТЗ-82 даставіў на зернеток на 8 жніўня 762 тоны збожжа.

Выбар будучай прафесіі, відаць, не выпадковы. Юнак – патомны хлебароб. Яго бацька, Мікалай Пятровіч, як і дзядзька Сяргей, адны з лепшых механізатараў сельгаспрадпрыемства. Іх штогод адзначаюць за сумленную работу. Добрым механікам будзе і Юрый, у якога ўжо ёсць практыка і працоўная загартоўка.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *