ДАІ: флікер – неад’емны аксэсуар

Школа бяспекі

Fliker-1

У чацвер супрацоўнікі ДАІ наведалі Асарэвіцкі дзіцячы сад-базавая школа, каб нагадаць выхаванцам і вучням аб тым, як важна быць уважлівымі на дарозе і праяўляць асцярогу пры пераходзе цераз вуліцу. А ўлічваючы тое, што восенню змяркацца пачынае раней, дзецям былі раздадзены каля 40 святлоадбівальных элементаў, якія павінны стаць неад’емным аксэсуарам іх вопраткі. Акрамя гэтага, усе атрымалі маляўнічыя бланкі для раскладу заняткаў з правіламі дарожнага руху.

Fliker-2Дарэчы, з 26 жніўня да 6 верасня Дзяржаўтаінспекцыя раёна правяла комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Увага – дзеці», накіраваных на прадухіленне ДТЗ з удзелам непаўналетніх. У гэты час вадзіцелі павінны былі нават днём рухацца з уключаным блізкім святлом фар.

 

БУДЗЬ У КУРСЕ!

З 9 па 19 верасня Дзяржаўтаінспекцыя правядзе спецаперацыю «Пешаход» і комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Светлавыя прыборы».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *