На крылах культуры – рэтраспектыўны погляд на культурнае адраджэнне Кітая

Грамадства

Фотавыстава з такой назвай працуе ў гэтыя дні ў Брагінскім музеі з карціннай галерэяй.

Vystavka-1

Як паведаміла старшы навуковы супрацоўнік установы Алеся Даўгулявец, фотаработы знаёмяць наведвальнікаў з працэсам імклівага развіцця культуры ў сучасным Кітаі. Здымкі распавядаюць аб шэрагу асноўных культурных аб’ектаў дзяржаўнага ўзроўню КНР, бібліятэках, тэатральных мерапрыемствах і эпічных прадстаўленнях, якія праводзяцца як у гарадах і правінцыях краіны, так і за яе межамі.

Нямецкія школьнікі, праводзячы абмен у адной з кітайскіх школ, паказваюць свае работы каліграфіі – іерогліф “шчасце”, які з’яўляецца адным са старэйшых кітайскіх іерогліфаў, выказвае жаданне людзей да шчаслівага жыцця і сімвалізуе добрыя пажаданні краіне.

Асаблівую ўвагу прыцягваюць фотаработы, прысвечаныя ахове культурных помнікаў са спісу сусветнай спадчыны. Таксама шмат фатаграфій расказвае аб культурным абмене паміж Кітаем і іншымі краінамі, з якімі КНР сёння супрацоўнічае.

Не прамініце магчымасць пазнаёміцца з культурай, якая ствараецца сіламі ўсёй нацыі і ўтрымлівае ў сабе вялікую энергію. У Брагіне выстава будзе працаваць яшчэ каля дзвюх тыдняў.

Кітайскі гістарычны манументальны ансамбль “Цэнтр Неба і Зямлі” ўклучаны ў Спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны ў 2011 годзе. Ён валодае найбольш разнастайным архітэктурным стылем і багатым культурным зместам.

У 2011 годзе пачала працаваць Кітайская бібліятэка для невідушчых людзей, у якой захоўваюцца розныя віды бройлеўскай літаратуры. Тут жа адчынены мастацка-культурная галерэя для сляпых, музей тактыльных адчуванняў і інш.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *