У Мікалая Карсака гэтае жніво было па ліку 27-е

Сельское хозяйство

Karsak

Механізатар  зараз адвозіць зялёную масу кукурузы. Жніво-2013 для яго, як і для іншых механізатараў ААТ “Брагінка”, ужо пройдзены этап. Пра тыя напружаныя будні на хлебным полі, мабыць, узгадаюць, калі будуць падводзіць вынікі і ўзнагароджваць людзей за сумленную працу. А што яны стараліся, укладвалі ў справу душу, сумненняў не выклікае.

Памочнікам камбайнера Мікалай стаў у 16 гадоў, да службы ў арміі паспеў адчуць складанасць і прывабнасць патрэбнай у вёсцы прафесіі. Сёлетняе жніво было для яго 27-м па ліку. Сучасны КЗС-10 не параўнаць з той “Нівай”, на якой намалаціў першую тону збожжа, дык жа і палі, ураджайнасць зараз не тыя. І плошчы пад збожжавыя павялічваюць, і намалоты больш важкія атрымліваюць. Затое ранейшымі засталіся патрабаванні да ўдзельнікаў уборачнай кампаніі: жаць і малаціць хутка, якасна. У Мікалая Мікалаевіча ёсць навыкі, уменне, а галоўнае – пачуццё гаспадара.

Вялікі дзякуй яму неабходна сказаць і за работу, і за тое, што вырасціў добрую змену. Яго сын Юрый вызначыўся гэтым летам на адвозцы зерня ад камбайнаў.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *