У Асарэвіцкім дзіцячым пратулку прайшла дабрачынная акцыя

Грамадства

Priyun

На мінулым тыдні з дабрачыннай акцыяй, цацкамі, салодкімі падарункамі і велізарным жаданнем зрабіць свята для тых, хто абдзелены бацькоўскай цеплынёй, установу наведалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ігар Самбук, старшыня РК прафсаюза работнікаў культуры Алена Уласенка, інспектар групы прапаганды і навучання раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Чарняўская, вучні і настаўнікі Брагінскай дзіцячай школы мастацтваў.

Паколькі зараз у раёне ідзе прафілактычная акцыя “Моладзь за бяспеку”, Ірына Чарняўская нагадала выхаванцам прытулку, як трэба сябе паводзіць у небяспечных выпадках, расказала аб дзейнасці арганізацыі юных выратавальнікаў. Яна таксама ўручыла дзецям плакаты з правіламі супрацьпажарнай бяспекі і падарункі.

Не з пустымі рукамі прыехалі да хлопчыкаў і дзяўчынак Ігар Самбук і Алена Уласенка. У рамках дабрачыннай акцыі “Прафсаюзы – дзецям” яны перадалі прытулку адзенне, спартыўны інвентар і цукеркі.

Дарэчы, сёння ва ўстанове пражывае 12 непаўналетніх. Кожны – са сва-ім лёсам, болем, радасцю і надзеяй. У іх ёсць бацькі, але яны, на жаль, забыліся аб існаванні сваіх дзяцей. Затое ў раёне шмат неабыякавых людзей, якія імкнуцца зрабіць так, каб хоць і ненадоўга хлопчыкі і дзяўчынкі адчулі і пазналі, што такое ўтульнасць, цеплыня і клопат. Дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Кацярына Скараход падзякавала гасцей за свята, якое яны падаравалі выхаванцам. А дзеці ўручылі ўдзельнікам дабрачыннай акцыі паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі, і кветкі.

Гасцінцы, жывыя зносіны, а таксама цікавы канцэрт, падрыхтаваны юнымі артыстамі Брагінскай дзіцячай школы мастацтваў, запалілі ў вачах дзяцей агеньчыкі святла і радасці, якія доўга яшчэ будуць саграваць іх маленькія душы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *