Свята дабрачыннасці прайшло ў Асарэвіцкім дзіцячым садзе-базавай школе

Грамадства

Svyata-1

Яно стала ўвасабленнем любові да роднага краю і ўвагі да людзей, якім патрэбны клопат і міласэрнасць.

Напярэдадні Міжнароднага дня інвалідаў, які будзе адзначацца 3 снежня, у Асарэвіцкім дзіцячым садзе-базавай школе адбыўся святочны канцэрт, на які былі запрошаны людзі з абмежаванымі магчымасцямі – наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Брагінскага ТЦСАН. У якасці ганаровых гасцей на мерапрыемства таксама былі запрошаны галоўны спецыяліст раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму Алена Аскерка, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Аксана Голік, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Сяргей Пархамец, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Любоў Кузняцова, пастар евангельскай царквы “Благодать” Юрый Куніцкі і супрацоўнікі КЖУП “Брагінскае” Барыс Мардвінаў і Ірына Дамарадава.

Svyata-2

Дзень інвалідаў закліканы сфар-міраваць у грамадстве талерантнае стаўленне да лю-дзей з асаблівасцямі ў развіцці. Прыемна, што і ў нашым раёне шмат неабыякавых асоб, якія імкнуцца пабудаваць для іх такі свет, дзе сяброўства – без перашкод, а творчасць – без бар’ераў. Менавіта таму дзеці і дарослыя, інваліды і тыя, у каго няма праблем са здароўем, сабраліся разам, каб пазнаёміцца бліжэй, пагутарыць і пасябраваць.

Svyata-4

Падчас мерапрыемства было шмат сказана пра міласэрнасць – гатоўнасць прыйсці на дапамогу тым, каму яна патрэбна. Гэта неад’емная ўласцівасць любой гуманнай асобы. І вельмі важна, каб іскра дабра і спагады была закладзена ў сэрца чалавека яшчэ ў дзяцінстве. Менавіта так лічаць арганізатары свята – супрацоўнікі Асарэвіцкага дзіцячага сада-базавай школы, сацыяльнага прытулку і мясцовага Дома народнай творчасці, і з маленства прывіваюць сваім вучням, выхаванцам і наведвальнікам пачуцці чалавечнасці, добразычлівасці і любові да тых, хто побач, да сваёй старонкі, да беларускага слова.

Svyata-3

Сапраўды, што можа быць мілей і каштоўней роднага краю? І, нібыта адказваючы на гэтае пытанне, удзельнікі мерапрыемства чыталі вершы і спявалі аб Радзіме, гаварылі, як важна берагчы і шанаваць тое, што засталося нам у спадчыну.

Svyata-5

З задавальненнем госці таксама назіралі за героямі лялечнага тэатра, прымалі актыўны ўдзел у гульнях. А напрыканцы ўсіх чакалі падарункі і традыцыйны “салодкі стол”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *