У Малажынскай СШ прайшоў конкурс вясёлых і знаходлівых «Асенні марафон»

Грамадства

KVN-2

Усе каманды вельмі адказна аднесліся да падрыхтоўкі, таму і выступленні іх сустракалі смехам і апладысментамі. Пасля першага конкурсу – прадстаўлення – у лідарах апынуліся вучні 11 і 10 класаў. Цікавыя гумарыстычныя пытанні гучалі ў час размінкі: ”Чаму ваўкі не ядзяць бабуль?”, “Што рабіць, калі на ўроках хочацца спаць?” Гледачы з захапленнем сачылі за вынікамі паядынку. А самым вясёлым аказаўся конкурс “Дамашняе заданне”, дзе вучні праявілі свае акцёрскія здольнасці. Вызначыліся Уладзіслаў Маручок, Юлія Касуха і Вольга Рудабелец з каманды “Рокеры”, Андрэй Янчанка – “Маладыя перцы”, Тамара Сідарэнка – “Асенні калейдаскоп”, Уладзіслаў Філон і Іван Маручок – “Маладыя перцы”. Апошняя каманда, дарэчы, і заваявала перамогу ў КВЗ.

Аб музычны суправаджэнні мерапрыемства паклапаціўся педагог-арганізатар Дзмітрый Паўлавіч Брэгід. З густам была аформлена актавая зала дзякуючы намаганням вучняў 8 класа. У якасці вядучых выступілі Ларыса Валер’еўна Гуз і Ганна Аляксандраўна Макарэвіч.

Усе прысутныя: і ўдзельнікі конкурсу, і настаўнікі, і бацькі атрымалі ў гэты дзень зарад бадзёрасці, пазітыву і многа станоўчых эмоцый.

Святлана ХАРКО,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Малажынскай СШ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *