Уладзімір Удод прыйшоў у ААТ «Камарынскі» пасля заканчэння сярэдняй школы

Сельское хозяйство

Udod-1

Сёння механізатары ў вёсцы ў дэфіцыце, асабліва вопытныя і сумленныя. Такім павінен стаць і малады трактарыст, ва ўсякім разе дырэкцыя і спецыялісты на гэта разлічваюць, спадзяюцца. Галоўны інжынер Аляксандр Шапецька ўпэўнены, што так яно і будзе. Спачатку ў юнака не ўсё атрымлівалася, аб чым ён і сам гаворыць без утайкі. За першы год работы зразумеў, якая адказнасць кладзецца на яго плечы, як патрэбны на вытворчасці яго рукі. Сёлета праяўляе больш стараннасці, адказнасці, і гэта не засталося незаўважаным. “Калі і далей так будзе працаваць, – падзяліўся з намі планамі Аляксандр Віктаравіч, – у наступным годзе выдзелім яму новы МТЗ-3022.

А пакуль Уладзімір эксплуатуе старэнькі МТЗ-82, які верна адслужыў у гаспадарцы не адзін год і стаў своеасаблівай прыступкай маладых да майстэрства. Па словах вопытных механізатараў, яны таксама пачыналі свой працоўны шлях на такіх вось сельгасмашынах. А рэкорды і высокая выпрацоўка будуць, іх Уладзімір даб’ецца. Прыклад браць ёсць з каго. У “Камарынскім” працуе яго бацька, Мікалай Іванавіч, чалавек паважаны і сумленны. Суровыя выпрабаванні выпалі на яго долю: тэрміновую службу праходзіў у Афганістане. Гаворыць не шмат, затое больш робіць рукамі. І калі настане час ісці на заслужаны адпачынак, ганаровую справу расціць хлеб працягне яго сын.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *