За мінулы месяц тавараабарот магазіна №12 «Родны кут» перавысіў 1 млрд рублёў

Грамадства

Tovary

Жыхары Брагіна ўжо прывыклі да таго, што ў пятніцу на рынку можна купіць розныя прадукты харчавання, абутак, адзенне, тавары для дома. Іх дастаўляюць індывідуальныя прадпрымальнікі не толькі з рэгіёнаў вобласці, але і з суседняй Ураіны. Нашым кааператарам канкурыраваць з імі не вельмі проста, і ўсё ж рук яны не апускаюць. Прапаноўваюць тое, што можа зацікавіць і выклікаць попыт (яго таксама неабходна ведаць і вывучаць). У мінулую пятніцу, 1 лістапада, работнікі прылаўка магазіна №12 “Родны кут” вынеслі на продаж свежамарожаную рыбу, якая разышлася ў імгненне вока. Асаблівым попытам карыстаўся мінтай, якога рэалізавалі чатыры скрыні, а таксама скумбрыя і сёмга (у агульнай суме – на 5,5 мільёна рублёў). Акрамя рыбы, купілі на тры мільёны свініны Гомельскага мясакамбіната.

– Мы стараемся, каб прадукцыя на паліцах нашага магазіна была разнастайная і карысная, – расказала загадчыца Тамара Лявоненка. – У вялікім асартыменце прадстаўлены садавіна і гародніна. Не першы год на Брагіншчыну завозіцца капуста з Альшан Брэсцкай вобласці. Думаю, назва гэтага населенага пункта гаворыць сама пра сябе. Там шырока развіта фермерства. Ахвотна купляюць наведвальнікі журавіны, яблыкі, цытрусавыя. За мінулы месяц тавараабарот склаў 1 млрд 102 млн 670 тысяч рублёў, або 107% да ўзроўню мінулага года.

Удзельнічаем і ў восеньскіх кірмашах па рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі. Цыбулю, напрыклад, прадалі ўсю. Адзін дзень гандлю ў Гомелі прынёс 14 млн рублёў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *