Дабрачынная навагодняя ёлка сабрала дзяцей у РДК

Грамадства

Deti-3

27 снежня раённы Дом культуры запоўнілі дзеці і вясёлыя казачныя персанажы. Традыцыйнае навагодняе мерапрыемства было арганізавана ў рамках дабрачыннай рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”.

Хлопчыкаў і дзяўчынак са святам павіншавала намеснік старшыні райвыканкама Ганна Бабрынёва. Яна пажадала дзецям, каб наступны год быў для іх вельмі цікавым, каб кожны нарэшце знайшоў занятак па душы, змог рэалізаваць свае таленты. Дзяржава робіць шмат, каб дзяцінства маленькіх беларусаў было шчаслівым, стварае утульныя ўмовы для вучобы і адпачынку. А ім застаецца толькі слухацца бацькоў і добра вучыцца, каб у будучым стаць дастойнымі грамадзянамі. Бо, пройдзе зусім крыху часу і сённяшнія дзеці стануць тымі людзьмі, ад якіх будзе залежаць лёс нашага раёна.

Deti-2

Акцёры тэатральнага гуртка РДК паказалі юным гледачам навагодняе прадстаўленне “У ведзьміным царстве”. А забаўляльную праграму з дзецьмі правялі супрацоўнікі Брагінскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, якія ў вобразах Старухі Шапакляк і Бабы Ягі арганізоўвалі вясёлыя конкурсы, загадвалі загадкі і вадзілі карагоды.

Deti-1

Deti-4

Deti-5

Deti-6

Deti-7

Deti-8

Deti-10

Deti-9

Deti-11

Дарэчы, у гэты ж дзень прайшоў заключны этап акцыі “Бяспечны Новы год”, арганізаванай раённым аддзелам па надзвычайным сітуацыям. Падчас яе інспектар групы прапаганды і навучання РАНС Ірына Чарняўская перадала дзецям тэматычныя памяткі.

Вядома, з мерапрыемства маленькія госці ад’язджалі не з пустымі рукамі – кожны атрымаў салодкі падарунак. А ўсмешкі на тварах дзяцей былі знакам таго, што свята ім спадабалася, і яны працягваюць верыць у навагоднія цуды.

Нагадаем, дабрачынную навагоднюю ёлку на працягу ўжо некалькіх гадоў, у раёне арганізуюць аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, аддзел адукацыі, спорту і турызму, да іх заўсёды далучаюцца многія неабыякавыя людзі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *