Навагодні Брагін сёлета – проста цуд!

Грамадства

novogodnie

Гэта меркаванне і саміх брагінчан, і шматлікіх гасцей, якія прыязджаюць да родных у госці і з вялікім задавальненнем прагульваюцца па яго вуліцах і цэнтральнай плошчы.

Неабходна сказаць вялікі дзякуй работнікам КЖУП “Брагінскае”, якія праявілі фантазію і майстэрства, упрыгожылі райцэнтр. Здаецца, раней у нас не было і такой прыгожай ёлкі, з мноствам рознакаляровых шароў, агеньчыкаў. А ўжо ідзеш па цэнтральнай вуліцы нібы па казачнай пляцоўцы. Каляровыя святлодыёды, дарэчы, сінія, ствараюць атмасферу чараўніцтва. Як паведаміў  дырэктар  камунальнага  прадпрыемства Аляксандр Атрошчанка, гэта яшчэ не ўсё. Завершаць упрыгажэнне галоўнай ёлкі раёна, дададуць новых фарбаў, і накіруюцца ў Камарын, каб і там адчувалася свята. Словы падзякі мы павінны адрасаваць галоўнаму энергетыку прадпрыемства Івану Давыдоўскаму і яго падначаленым.

Сродкі выдзелены з раённага бюджэту і часткова – камунальнай службы.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *