Працаваць больш эфектыўна плануюць камунальнікі ў новым годзе

Грамадства

Infa-1

У мінулы чацвер, 19 снежня, у раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання. На Брагіншчыне пабываў начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама Дзмітрый Згурскі, які пазнаёміў мясцовых жыхароў з сістэмай сацыяльнай абароны ў Гомельскай вобласці, расказаў аб яе становішчы і перспектывах развіцця.

Як паведаміў Дзмітрый Аляксеевіч, колькасць насельніцтва ў рэгіёне на 1 лістапада гэтага года склала каля 1,5 млн чалавек, ці 15,1% ад агульнай колькасці жыхароў Беларусі. Нажаль, дэмаграфічная сітуацыя характарызуецца скарачэннем насельніцтва. Так, за 2002-2012 гады яно стала менш амаль на 100 тыс. чалавек. Аднак пры гэтым адзначаецца павелічэнне ў ім долі пажылых людзей.

У адпаведнасці з класіфікацыяй ААН насельніцтва лічыцца старым, калі доля асоб ва ўзросце 65 гадоў і старэй перавышае 7%. А ў нашай вобласці у 2012 годзе, напрыклад, гэты паказчык складаў 13,7%. Таму для стабілізацыі колькасці насельніцтва рашэннем абласнога Савета дэпутатаў была зацверджана Праграма дэмаграфічнай бяспекі на 2011-2015 гады, асноўнымі мэтамі якой з’яўляюцца стымуляванне нараджальнасці, умацаванне здароўя, зніжэнне смяротнасці, першым чынам – у працаздольным узросце, павышэнне працягласці жыцця і інш. І прыемна аздначыць, што ў апошнія гады ўзровень нараджальнасці пачаў расці. Так, у студзені-кастрычніку 2013 года ў вобласці з’явілася на свет 15 260 дзяцей, што на 3,7% больш, чым у адпаведным перыядзе 2012-га.

У час сустрэчы было закранута і пытанне аб пенсійнай сістэме, якая ў нашай краіне з’яўляецца размеркавальнай. У яе аснову пакладзены прынцып салідарнасці, калі той, хто працуе сёння, аддае частку свайго заробку тым, хто працаваў учора. У вобласці розныя віды пенсій зараз атрымлівае каля 400 тысяч чалавек. Гэта амаль 27% насельніцтва Гомельшчыны.

Дарэчы, сёння ў краіне дзейнічае сістэма, калі чалавек, які дасягнуў агульнапрынятага пенсійнага ўзросту, можа працягваць працаваць без атрымання пенсіі. У гэтым выпадку яе памер будзе расці наступным чынам: за першы год – на 6% заробку, за два – на 14%, за тры – на 24%, за чатыры – на 36%, за пяты і кожны наступны год прадугледжваецца павышэнне памеру пенсіі на 14%. Такім чынам, за пяць гадоў працы і неатрымання пенсіі яна павялічыцца на 50% заробку, з якога вылічына.

У Беларусі сёння дзейнічае таксама шмат розных відаў дзяржаўных сацыяльных дапамог. У тым ліку планамерна рэалізуюцца меры, накіраваныя на ўзмацненне матэрыяльнай падтрымкі сем’яў з дзецьмі. Напрыклад, на выплату адначасовых і штомесячных дапамог у вобласці за 9 месяцаў 2013 года было выдаткавана амаль 735 млрд рублёў. Акрамя гэтага, 3,6 млрд рублёў выплачана больш чым дзесяці тысячам пенсіянераў і інвалідаў.

Infa-2

У рамках сустрэчы Дзмітрый Згурскі таксама паведаміў аб зменах, якія адбудуцца ў сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў 2014 годзе. Так, галіна цалкам пяройдзе на новы механізм фінансавання затрат на прадстаўленне насельніцтву сваіх паслуг. Дагэтуль дзейнічаў прынцып, калі сродкі з бюджэту выдзяляліся на фактычна панесеныя затраты. У наступным жа годзе, калі затраты перавысяць планава-разліковыя паказчыкі, пакрываць іх давядзецца самастойна. А гэта можа адмоўна адбіцца ў тым ліку і на фінансавым становішчы калектыву. Пры гэтым грашовыя сродкі, атрыманыя ў выніку эфектыўнай працы, эканомнага расходавання рэсурсаў, ужывання сучасных тэхналогій і матэрыялаў, застануцца ў распараджэнні прадпрыемства. Іх у ЖКГ могуць патраціць як на мадэрнізацыю інфраструктуры, так і на прэміраванне суп-рацоўнікаў.

Дзмітрый Згурскі таксама адказаў на пытанні прысутных, якія датычыліся работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *