Прыватызацыя: час ёсць, але ж не марудзьце

Грамадства

privatizacia

Інфармацыю пра тое, што непрыватызаваныя да 1 ліпеня 2016 года кватэры пяройдуць у фонд арэнднага жылля, многія жыхары раёна ўспрынялі спакойна. Яшчэ ёсць час, чаго хвалявацца, паспеем. Тым больш, што заявы аб прыватызацыі прымаюцца да 31 чэрвеня 2016-га. На працягу месяца прымаецца рашэнне, а потым аформіць ва ўласнасць жылое памяшканне можна будзе яшчэ фактычна на працягу наступнага года. Іншая справа – заселеныя службовыя і спецыяльныя жылыя памяшканні. Іх плануецца перавесці ў фонд арэнднага жылля да 1 красавіка 2014 года.

Як паведамілі спецыялісты КЖУП “Брагінскае”, у бягучым годзе пададзена і зарэгістравана 250 заяў. Невялікая колькасць (20 грамадзян) паспелі ўжо ўнесці першапачатковую суму – дзесяць працэнтаў ад налічанай – і аформіць неабходныя дакументы ў натарыуса.

Прыватызацыя, дарэчы, ідзе не першы год. Летась такую працэдуру прайшлі дзесяць чалавек. А ўсяго, па звестках работнікаў унітарнага прадпрыемства, больш чым 60% кватэр ужо змянілі ўласніка.
Урад падрыхтаваў праект указа “Аб некаторых пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін”, якім прадугледжаны шэраг мер. Трэба памятаць, што непрыватызаваныя кватэры будуць уключаны ў фонд арэнднага, і плата за іх будзе адпаведная.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *