РАНС: сустрэнем Новы год весела і бяспечна

Школа бяспекі

Akziya

Сумна, але факт – набліжэнне Новага года суправаджаецца рэзкім павелічэннем колькасці пажараў і траўм. Прычым у асноўным па віне саміх жа пацярпелых, якія выкарыстоўваюць набытую з-пад палы піратэхніку ці неахайна абыходзяцца з сертыфікаванымі петардамі, феерверкамі, іншымі святочнымі атрыбутамі. Таму ў мэтах папярэджання няшчасных выпадкаў на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і нашага раёна, з 9 па 28 снежня праходзіць рэспубліканская акцыя “Бяспечны Новы год!”. Аб гэтым паведаміла інспектар групы прапаганды і навучання Брагінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына ЧАРНЯЎСКАЯ. У прафілактычную работу разам з выратавальнікамі ўключаюцца моладзь і падрастаючае пакаленне, іншыя зацікаўленыя асобы.

На першым этапе, які завяршыўся сёння, аб правілах бяспекі пры падрыхтоўцы да навагодніх і калядных святаў нагадалі ў працоўных калектывах тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.п. Брагіна. На наступным тыдні, з 16 па 20 снежня, удзельнікі акцыі пабываюць у навучальных установах: сярэдніх школах і гімназіі. А заключны этап пройдзе з 25 па 28 снежня ў раённым Доме культуры. Галоўны акцэнт будзе зроблены на жывую размову. Віншуючы мясцовых жыхароў з надыходзячымі святамі, выратавальнікі яшчэ раз папярэдзяць: будзьце асцярожнымі і пільнымі!

Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *