У 322 школьных класах Беларусі вучыцца толькі па адным вучні

Грамадства

shkola

Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў на парламенцкіх слуханнях на тэму «Удасканаленне заканадаўчай базы нацыянальнай сістэмы адукацыі ў сучасных умовах».

У той жа час гэтых вучняў вучаць прыкладна 600 настаўнікаў, адзначыў міністр.

Паводле слоў Маскевіча, падрыхтаваны шэраг нарматыўных прававых актаў, закліканых павышаць эканамічную эфектыўнасць функцыянавання сістэмы адукацыі. У прыватнасці, вынікі працы ўстаноў адукацыі будуць карэляваць з расходамі дзяржавы і заработнай платай работнікаў. «Паводле нашых разлікаў, рэалізацыя распрацаваных падыходаў дазволіць павялічыць сярэднюю напаўняльнасць класаў з 17 да 19-20 чалавек», — сказаў міністр адукацыі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *