З раённага семінара АПК: падводзілі вынікі, аналізавалі, ставілі задачы

Сельское хозяйство

Seminar-1

Вынікі работы жывёлагадоўчай галіны за адзінаццаць месяцаў падведзены на базе ААТ «Імя Жукава”.

Спачатку – агульнае знаёмства з гаспадаркай, хаця так можна назваць яго ўмоўна, бо да гэтага і спецыялісты, і кіраўнікі наведваліся ў ААТ “Імя Жукава” не адзін раз. Хутчэй гэта была ацэнка зробленаму і параўнанне са сваімі дасягненнямі, перасцярога ад некаторых памылак і падказка, як лепш выкарыстаць абсталяванне і сучасныя памяшканні.

Як расказаў дырэктар сельгаспрадпрыемства Раман Козел, колькасць буйной рагатай жывёлы складае 2945 галоў, дойны статак – 740. Сярэднясутачныя прывагі маладняку атрыманы з пачатку года па 700 грамаў. Валавы надой за дзень – 5,4 тоны, з гэтай колькасці 5 тон ідзе на продаж, таварнасць – 92%.

Seminar-2

На Буркоўскай ферме ўдзельнікі семінара паглядзелі, якія ўмовы створаны для нованароджаных цялят. Кармушкі, да слова, знаходзяцца ўнутры клеткі-доміка, каб туды не траплялі ападкі. А самі “кватэры” абкладзены саломай. Тут бычкі і цялушкі будуць утрымлівацца 21 дзень, магчыма, да месяца, а потым іх перавядуць у іншае памяшканне. Галоўны заатэхнік гаспадаркі расказала, які рацыён атрымлівае маладняк да трохмесячнага ўзросту і пасля яго. Кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў пацікавіліся, якія заробкі ў даглядчыкаў. Да слова, нядрэнныя, людзі задаволены. Хаця ўмовы работы ў іх не зусім камфортныя. Пераважае ручная праца. Каб маладняк да 6-ці месяцаў не галадаў, кармы падвозяць коньмі. Затое, зазначыла спецыяліст, тут цёпла, суха. Раней было радзільнае аддзяленне.
Прыехаць у ААТ “Імя Жукава” і не зазірнуць на новую ферму з даільнай залай было б недаравальна. Дырэк-та-ры гаспадарак, заатэх-нікі, ветурачы, эканамісты і спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі ацанілі перавагі такой фабрыкі малака. Сказам і пра ўпушчэнні праекціроўшчыкаў пры распрацоўцы і будаў-ніцтве. Здадзена ў эксплуа-тацыю пакуль адно з двух памяшканняў на 300 дойных кароў. На днях “заселяць” яго.

На Мікуліцкай ферме галоўны заатэхнік упраў-лення сельскай гаспадаркі і харчавання Пётр Пінчук звярнуў увагу на карткі, што віселі над галовамі кароў. Гэта дазваляе арганізаваць дыферэнцыраванае кармле-нне жывёлы ў залежнасці ад яе прадуктыўнасці. Больш дае малака – больш і канцэнтратаў атрымлівае. Як падкрэсліў Пётр Валер’евіч, кантрольнае даенне ў гаспадарцы праводзіцца рэгулярна. У гэтыя зімовыя дні жывёлаводы дояць кароў тры разы ў дзень, з улікам гэтага будзе налічвацца і заработная плата. Паклапацілася дырэкцыя і аб бытавых умовах для працаўнікоў фермы, абсталявала пакой для адпачынку, дзе ёсць нагляднасць.

Па дарозе заехалі ў механічную майстэрню. Рамонт тэхнікі вядзецца ў асноўным у зімовыя месяцы. Цікавіў не столькі сам працэс, колькі тэмпература ў памяшканні і ўмовы для механізатараў. Цеплагенератар працуе на мясцовых відах паліва, якое нарыхтавалі летам.

Seminar-3

А потым пачалося плянарнае пасяджэнне з падвядзеннем вынікаў і аналізам работы галіны за 11 месяцаў. Як было адзначана, валавая вытворчасць малака склала 20 349,8 тоны, або 95,5%. Ніжэй за ўзровень мінулага года — ў чатырох гаспадарках: ААТ “Малажынскі”, “Брагінка”, “Імя Жукава” і КСУП “Брагінскі”. Найбольшае прыбаўленне забяспечылі жывёлаводы ААТ “Камарынскі” (119,3%) і “Чамярыскі” (103,9%).
Ад кожнай фуражнай каровы атрымана па 3453 кг малака (мінус 262), найменшы надой – у КСУП “Брагінскі” (2715 кг) і ААТ “Малажынскі” (2889 кг). Мінус у паказчыках дапусцілі яны і ў лістападзе. Найвышэшы надой – у “Чамярыскім” (4329) і “Камарынскім” (4307).

За гэты перыяд рэалізавана 16 820,2 тоны малака (95%). У ліку адстаючых – ААТ “Малажынскі” (79%), “Брагінка” (90%) і “Імя Жукава (94%). Затое ў “Камарынскім” – 118%. Гэта найлепшы паказчык па рэалізацыі, і не толькі па валу, але і ў разліку на карову – 3629 кг, у “Чамярыскім” – 3648 кг. Таварнасць малака роўная 82,7%, найніжэйшая яна ў КСУП “Брагінскі” – 79,2%.

Прадукцыя вырошчвання буйной рагатай жывёлы склала 4078,7 тоны, або 98,2% да ўзроўню мінулага года. Мінусуюць ААТ “Малажынскі”, “Камарынскі”, “Імя Жукава” і КСУП “Брагінскі”. Сярэднясутачныя прывагі атрыманы на 25 грамаў меншыя, чым летась. Ніжэй сярэднераённых яны ў ААТ “Пераможнік”, “Малажынскі”, “Камарынскі”. Не выправілі тут становішча і ў лістападзе.

Быў зроблены аналіз работы і па ўзнаўленні статкаў, дадзены рэкамен-дацыі па рацыянальным вы-карыстанні канцэнтратаў з улікам іх недахопу.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *