25 студзеня – Таццянін дзень

Грамадства

Tatiana-1

Афіцыйна Дзень студэнта ў Беларусі святкуюць 17 лістапада. Аднак ёсць і яшчэ адзін дзень у годзе, калі беларускае студэнцтва адзначае сваё свята — неафіцыйна, салідарна з расійскімі студэнтамі. Гэта Таццянін дзень, 25 студзеня.

Называецца яно так у гонар святой Таццяны — адзінай дачкі знатнага рымляніна, які быў патаемным хрысціянінам і выхаваў сваю дачку ў той самай веры. Дасягнуўшы паўналецця, Таццяна адмовілася ад шлюбу і вырашыла цалкам прысвяціць сябе царкве. На той час Рымам кіраваў 16-гадовы Аляксандр Север, аднак рэальная ўлада была ў руках фанатычнага прыгнятальніка хрысціян Ульпіяна. За хрысціянскую дзейнасць Таццяну і яе бацьку схапілі і забілі. Адбылося гэта ў 226 годзе ад Нараджэння Хрыстова.

Па-грэчаску імя “Таццяна” азначае “заснавальніца”. Таму менавіта ў Таццянін дзень у 1755 годзе імператрыца Лізавета Пятроўна падпісала ўказ аб адкрыцці ў Маскве першага расійскага ўніверсітэта. Святая Таццяна стала яго нябёснай заступніцай.

З цягам часу на прасторах Расійскай імперыі (у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі, якая ў канцы ХVIII стагоддзя ўвайшла ў яе склад) святая стала заступніцай усіх навучэнцаў. У гэты дзень студэнцкая моладзь прыходзіла ў храм, каб паставіць свечкі для поспехаў у вучобе.

У нашай краіне свята і сёння адзначаецца вельмі шырока. Усе Тані атрымліваюць віншаванні і падарункі. Дарэчы, у гэты дзень Таццян прынята асыпаць не толькі падарункамі, але і снегам. Звычай такі…

Tatiana-2

А яшчэ ў гэты дзень назіралі за станам надвор’я. Было заўважана: снегапад на Таццяну — да дажджлівага лета; на Таццяну марозна і неба яснае — да ўраджаю; калі ў гэты дзень сонечна — рана прыляцяць птушкі.

Па надвор’і Таццянінага дня таксама вызначалі надвор’е на снежань бягучага года.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *