Да дзяцей з падарункамі прыехалі дэпутаты

Грамадства

elka-1

Добрая традыцыя – віншаваць з навагоднімі святамі дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, – працягваецца. Падарыць часцінку цеплыні, клопату і дабра выхавальнікам Асарэвіцкага дзіцячага сацыяльнага прытулку напярэдадні Ражаства Хрыстова спяшаліся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Святлана Чэкан і старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кавалёк.

elka-2

Хлопчыкі і дзяўчынкі прымалі гасцей у зале, дзе стаіць прыгожая навагодняя ёлка. Тут жа адразу накрылі і святочны стол з гасцінцамі.

elka-3

Дарэчы, многія дзеці падрыхтавалі вершы і з задавальненнем чыталі іх гасцям.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *