Акцыя “Нашы дзеці” працягвае крочыць па раёне

Общество

Skazka-1

На мінулым тыдні ў РДК сабраліся хлопчыкі і дзяўчынкі з мнагадзетных і малазабяспечаных сямей, а таксама наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў.

Супрацоўнікі раённага Дома культуры прапанавалі ўвазе прысутных лялечны спектакль “Навагоднія прыгоды Калабка”, які выклікаў у малечы непадробную цікавасць і радасныя эмоцыі.

На гэты раз Калабок не збег ад бабулі і дзядулі, а тыя самі адправілі яго з лістом да сваёй унучкі Дашы. Па дарозе наш герой сустрэў і Зайца, і Воўка, і Мядзведзя, і Лісу. І ўсіх іх запрасіў на навагоднюю ёлку. А лясныя жыхары ў знак падзякі падказвалі яму правільную дарогу.

Потым хлопчыкі і дзяўчынкі з запалам удзельнічалі ў конкурсах і адгадвалі загадкі. У зале панавалі святочны настрой і весялосць. Усе жартавалі і смяяліся ад душы. З ранішніка кожны пайшоў задаволены і, вядома ж, з падарункамі і цукеркамі ад Дзеда Мароза і Снягуркі.

Skazka-2

Skazka-3

Skazka-4

 

Skazka-9

Skazka-5

Skazka-6

Skazka-7

Skazka-8

Мерапрыемства праходзіла ў рамках акцыі “Нашы дзеці”. Адным з яго арганізатараў і спонсараў стаў Брагінскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.



Пакінуць адказ